У фармаце шчырай размовы
Общество

У фармаце шчырай размовы

Выборы 2016У фармаце шчырай размовы ў мінулыя выхадныя ў Цэнтры дзіцячай творчасці г. Мікашэвічы прайшлі сустрэчы выбаршчыкаў з прэтэндэнтамі на дэпутацкі мандат.

Свабодных месцаў у актавай зале ўстановы адукацыі практычна не было. Гараджане розных узростаў прыйшлі асабіста пазнаёміцца з кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Неварам. Адно з пытанняў датычыла папярэджання сацыяльнага ўтрыманства. Тым больш, што працаўладкаванне ў Мікашэвічах, асабліва жанчын, і сёння застаецца на-дзённым. Людзі з цяжкасцю знаходзяць работу па адукацыі ці вымушаны перабівацца часовымі заробкамі. Уваж-ліва выслухаўшы прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва, Ігар Леанідавіч растлумачыў, што, на яго погляд, у дакумент неабходна ўнесці пэўныя дапрацоўкі. Гэта і паабяцаў ён трымаць пад увагай у выпадку выбрання ў парламент.

Калі мясцовая паліклініка пазбавіцца ад вялікіх чэргаў, а на кансультацыю да ўрачоў можна будзе трапіць без папярэдняга запісу? Гэтыя пытанні цікавілі нямала людзей у зале. Як растлумачыў кіраўнік ЦРБ, на Лу-нінеччыне ажыццяўляюцца пілотныя праекты: адзіныя электронныя рэцэпты і амбулаторная картка. Іх завяршэнне дазволіць людзям зэканоміць час на наведваннях паліклінікі за чарговым рэцэптам на лекі. Менавіта для рэалізацыі гэтых задумак для філіяла №1 «Мікашэвіцкая бальніца» набыты 17 камп’ютараў. Фінансава дапамагло РУВП «Граніт».

Каб палепшыць становішча з вузкапрофільнымі спецыялістамі, прынята рашэнне па дадатковай падрыхтоўцы тэрапеўтаў і ўрачоў агульнай практыкі: яны прахо-дзяць спецыялізацыю на базе дыспансераў – Пінскага анкалагічнага і Брэсцкага кардыялагічнага. Акрамя таго, практычна завершана арга-нізацыйная работа  па стварэнню міжраённага кардыялагічнага цэнтра ў Пінску, куды жыхароў Лунінеччыны  плануецца актыўна накіроў-ваць з пачатку 2017 года.

Пагадзіўся кандыдат у дэпутаты з крытычнымі заўвагамі ў адрас некаторых урачоў. Дарэчы, яны датычылі не прафесіяналізму, а больш – асабістых паводзін у зносінах з пацыентамі. Па словах Ігара Невара, кіраўніцтва ЦРБ надае значную ўвагу выкананню нормаў культуры сярод персаналу. Госць запэўніў, што ніводная скарга ці зварот не застаюцца без дэталёвага разбору і наступных мер.
Падтрымку залы выклікала меркаванне па прывядзенню ў належны стан аўтадарог Лунінеччыны. На думку кандыдата ў дэпутаты, неабходна перагледзець на заканадаўчым узроўні размеркаванне так званага дарожнага збору ў адпаведнасці з колькасцю зарэгістраванай тэхнікі ў кожным раёне. У нас яна – самая шматлікая ў вобласці.

Ігар Леанідавіч заклікаў людзей абавязкова прыняць удзел у галоўнай палітычнай падзеі года.
А вось на сустрэчы з Леанідам Дубаносавым было не так мнагалюдна. Госць расказаў пра сваё бачанне работы ў парламенце, акрэсліў пытанні, актуальныя, на яго погляд, для горада і раёна. Сярод іх – беспрацоўе, будаўніцтва “мегамаркета”, арганізацыя вольнага часу моладзі і сталага насельніцтва, рэформа аховы здароўя і іншыя.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть