Общество

У ГОД РОДНАЙ ЗЯМЛІ – НОВАЯ АЛЕЯ

Упрыгожыць тэрыторыю дрэвамі і кустарнікамі ў Год роднай зямлі вырашылі работнікі ААТ “Лунінецкі малочны завод”.

Да ажыццяўлення задуманага прыступілі ў дзень рэспубліканскага суботніка. У пітомніку лясгаса загадзя закупілі саджанцы некалькіх відаў клёна, рабіны, каштанаў і кустарнікаў, сярод якіх – спірэя японская і самшыт. Удзел у пасадцы прынялі ўсе незанятыя на вытворчасці работнікі завода. І ўжо да вечара прыгожая алея радавала вока роўнымі радочкамі пакуль яшчэ кволенькіх саджанцаў. Яны абавязкова набяруцца сіл і хутка пачнуць радаваць сваёй прыгажосцю.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть