Общество

У імя здароўя людзей

У лістападзе абласной інспекцыяй Дзяржстандарта праведзены маніторынг захавання патрабаванняў да бяспекі і якасці тавараў пры іх рэалізацыі ў гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання і на рынках.
Як паведаміў начальнік
інспекцыі Генадзь Кашалаў, праверцы падвяргаліся абутак, адзенне, бялізна, карсетныя, скураныя, тэкстыльна-галантарэйныя вырабы і інш. Правераны тавары, якія рэалізоўваюць 109 прадпрымальнікаў. Амаль ва ўсіх зарэгістраваны парушэнні. На рынку Лунінецкага райспажыўтаварыства яны выяўлены ў 8 індывідуальных прадпрымальнікаў.
З больш як 580 найменняў прадукцыі 560 не адпавядалі патрабаванням. Ва ўсіх выпадках выдадзены рэкамендацыі па ўхіленню парушэнняў. Праведзены рабочыя сустрэчы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях выканання патрабаванняў сумеснай пастановы Міністэрстваў гандлю, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, Дзяржстандарта “Аб пацвярджэнні бяспекі і якасці тавараў пры іх рэалізацыі ў рознічных гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання, на гандлёвых месцах на рынках” ад 7 мая 2007 г. №28/35/38/27” і патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза 017/2011 “Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці”. Індывідуальным прадпрымальнікам растлумачаны парадак і ўмовы правядзення працэдуры адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза. Акрамя гэтага, асабістыя прыёмы грамадзян былі праведзены на 9 рынках вобласці.
Аналагічныя праверкі ў нашым раёне былі нала-джаны санітарнай службай. Па словах галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Аляксандра Байдука, правяраючыя пабывалі на рынках райспажыўтаварыства і міні-рынку ІП Віктара Бройды. Па выніках праверак за парушэнні санітарна-эпідэмі-ялагічнага заканадаўства адміністрацыйныя меры прыменены да 7 асоб на пасадах. Выдадзена столькі ж прадпісанняў па ўхіленню недахопаў. Кантрольныя мерапрыемствы будуць працягвацца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть