Общество

У Іванава адбылося пасяджэнне праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”

Удзелам ва ўрачыстым адкрыцці Іванаўскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра пачалося выязное пасяджэнне праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Парадавала, што годнае прымяненне знайшлі былому будынку дзіцячага сада ў вёсцы Ляхавічы. Засмуціла, што падобныя ўстановы – як на Іванаўшчыне, так і на Лунінеччыне – не пустуюць. Вось і гожыя памяшканні новага цэтра, на ўладкаванне якіх з бюджэту выдаткавана каля 700 тысяч рублёў, ужо абжываюць 14 юных выхаванцаў. Усе яны – з нядобранадзейных сем’яў.

— Тое, што дзяржава бярэ на сябе высакародную місію і прыходзіць на дапамогу дзецям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, добра, – адзначыў у прыватнай размове пасля адкрыцця цэнтра старшыня Іванаўскага райвыканкама Анатоль Ткачук. – Крыўдна, што ўсімі магчымымі мерамі ўмацоўваючы істытут сям’і, вымушаны канстатаваць: загану ў выглядзе сем’яў, якія маюць статус сацыяльна нядобранадзейных, дагэтуль не ўдаецца выкараніць.

Абмяркоўваць праблематыку, якая хвалюе актывістак жаночага руху, працягнулі ва ўтульнай зале Іванаўскага райвыканкама. Вітаючы гасцей, яго старшыня расказаў пра раён, дзе сёння пражывае больш як 38 тысяч чалавек. Цікава было даведацца, што нягледзячы на параўнаўча невялікую плошчу тэрыторыі, тут клапоцяцца пра 19 аб’ектаў, што маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Адразу тры – унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. “Падарыла” іх геадэзічная дуга Струве.

Забягаючы наперад, адзначу, што да некаторых духоўных каштоўнасцей госці змаглі дакрануцца асабіста, пабываўшы ў галерэі вядомага жывапісца, майстра партрэтаў беларускай Мадоны Аляксея Кузьміча ў вёсцы Махро. Вялікае ўражане пакінула наведванне тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і новай СШ №4 у г. Іванава.

Прыемнай старонкай стала падвядзене вынікаў абласнога этапу конкурсу, прысвечанага Году малой радзімы. Старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Валянціна Пух выказала спадзяванне, што ў будучым конкурсы, праводзімыя пад эгідай жаночага руху, выклічуць большую цікавасць сярод пярвічак саюза.

Віншуючы сябровак па саюзу са святам, Валяціна Мікалаеўна адзначыла, што ўсім светлым у жыцці мы абавязаны матулям. Асабліва цёплыя словы адрасавала яна тым, хто нарадзіў трое і больш дзетак, а яшчэ тым, хто адкрыў свае сэрцы для прыёмных сыноў і дачок. З вуснаў жаночага лідара даведаліся, што у Беларусі сёння 105 тысяч мнагадзетных сем’яў, 20 тысяч з іх – на Брэстчыне. Той факт, што Беларусь у сусветым рэйтынгу займае 25-ае месца са 170-ці і 1-ае – сярод краін СНД па стварэнню спрыяльных умоў для мацярынства, з’яўляецца яскравым сведчаннем клопату і ўвагі, з якімі ставяцца ў сінявокай да жанчыны-маці.

Асаблівую цеплыню мерапрыемству надавала вялікае праваслаўнае свята Пакровы Багародзіцы, у якое Беларусь адзачае Дзень маці. Сама прырода спрыяла ўсведамленню яго незвычайнасці і хараства: на Палессе прыйшлі сонечныя дзянькі бабінага лета…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть