У кожнага – свая “песня жыцця”
Общество

У кожнага – свая “песня жыцця”

ШведУ пачатку кастрычніка па-асабліваму цёпла і камфортна адчуваюць сябе прадстаўнікі старэйшага пакалення. Людзі з рознымі лёсамі, характарамі, жыццёвымі абставінамі завіталі на сустрэчу, арганізаваную работнікамі культуры.

Ірына ШВЕД (на фота) адзначыла 75-гадовы юбілей.

Прысутных сардэчна павіншавалі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Аксёнава, загадчыца сектара Ганна Баецкая, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Надзея Радзіяновіч, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людміла Казадаева.

Пазітыўныя думкі, пяшчотныя пачуцці, добрыя справы – лепшыя лекі для душы. Пакуль госці частаваліся салодкім чаем і бутэрбродамі, кіраўнік савета ветэранаў  работнікаў культуры Таццяна Сахно расказвала аб цудоўных калегах-юбілярах. Тым, хто сёлета адзначыў 60, 65, 70 і 75 год, уручылі сувеніры. Сваім талентам падзяліліся ўдзельнікі калектыву народнага ансамбля песні і музыкі “Сустрэча” Кажан-Гарадоцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть