«У кожнага свой шлях да поспеху»
Общество

«У кожнага свой шлях да поспеху»

чел годаТакімі словамі пачаў вітанне старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч на ўрачыстай цырымоніі “Чалавек года-2012”, якая адбылася напрыканцы мінулага тыдня. На Лунінеччыне ўшаноўвалі сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы – людзей захопленых, старанных, таленавітых, творчых, мэтанакіраваных.

Гарадскі дом культуры, дзе праходзіла мерапрыемства, быў напоўнены атмасферай вясны і свята. У фае разгарнулі разнапланавыя выставы: дэкаратыўна-прыкладныя работы і малюнкі юных жыхароў раёна, іх выкладчыкаў, самадзейнікаў Лунінеччыны. Адкрываючы святочны сход, старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч адзначыў: «Сімвалічна, што званне «Чалавек года-2012» атрымалі людзі, якія надаюць працы сапраўдную прыгажосць і стваральнасць, прафесіяналы з вялікай літары, сумленныя і мэтанакіраваныя ў сваёй дзейнасці. Лаўрэаты спецыяльнай прэміі райвыканкама добра вядомы ў нашым раёне, а некаторыя і за яго межамі – сваёй шчырай адданасцю рабоце, акрыленасцю ёю». Ён павіншаваў пераможцаў, падкрэсліў, што такія людзі прымнажаюць славу роднай зямлі.

Па словах арганізатараў прэміі, з вялікай колькасці прэтэндэнтаў перавага аддадзена тым, хто на практыцы рэалізаваў свае эфектыўныя ідэі і актыўна ўдзельнічаў у развіцці рэгіёна і вырашэнні агульных дзяржаўных задач. Ганаровае званне “Чалавек года-2012” прысвоена: у аграпрамысловым комплексе – аператару па штучнаму асемяненню жывёлы СВК “Чучавічы” Ірыне Ярмоліч, галоўнаму аграмому СВК “Велута” – Пятру Каховічу, у прамысловасці – начальніку парасілавога ўчастка ААТ “Спецжалезабетон” Алене Кубас, у галіне транспарту і сувязі – майстру ўчастка Лунінецкай дыстанцыі пуці Максіму Казуну, у галіне будаўніцтва і ЖКГ – машыністу экскаватара КУП ВКГ “Водаканал” Івану Карповічу, у галіне гандлю і бытавога абслугоўвання – прадаўцу, якая выконвае функцыі загадчыцы магазіна, філіяла “Аптова-рознічнае аб’яднанне” Веры Астаповіч, у галіне аховы здароўя – урачу філіяла №1 “Мікашэвіцкая бальніца” Таццяне Фіцнер, у галіне адукацыі – загадчыцы ясляў-сада №10 г. Лунінца Любові Шкабара, у галіне культуры – дырэктару Язвінскага СДК Жанне Лапацінай, у галіне фізічнай культуры, спорту і турызма – трэнеру па спорту РУВП “Граніт” Людміле Грэбень, у сферы абароны Айчыны, аховы правапарадку і папярэджання надзвычайных сітуацый – першы намеснік начальніка РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі Пётр Даніловіч. Заслужаную ўзнагароду ў галіне маладзёжнай палітыкі і сферы грамадскай дзейнасці атрымаў раённы савет ветэранаў (старшыня Надзея Лазіцкая”, а “Калектывам года” прызнана РУВП “Уніформ” (дырэктар Вера Шаравар).

Завяршальным акорд урачыстасці стаў канцэрт з удзелам творчых калектываў і салістаў раёна, прыгожыя відэаролікі пра кожнага з пераможцаў. Усе таленавітыя, эфектыўна і сумленна працуючыя ўрачы, педагогі, сілавікі, спартсмены, прадстаўнікі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, будаўніцтва і гандлю – на асобым ліку ў кіраўніцтва рэгіёну. Тыя, хто не атрымаў вышэёшую прэмію раёна зараз, абавязкова будзе адзначаны ў наступны раз. «Чалавекам года-2013» будуць прызнаны тыя, хто не можа жыць па-іншаму, як быць лідарам у сваёй дзейнасці.

Максім КАЗУН:чел года
– «Званне» «Чалавек года-2012» расцэньваю як прызнанне плённай работы ўсяго калектыву не толькі дыстанцыі пуці, але і рэдакцыі газеты “Лунінецкія навіны”, з якой даўно і плённа супрацоўнічаю. Я вельмі ўдзячны ўсім за падтрымку і разуменне.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть