У Лунінцы правядуць прыём спецыялісты Пінскай пратэзна-артапедычнай майстэрні
Новости районаОбщество

У Лунінцы правядуць прыём спецыялісты Пінскай пратэзна-артапедычнай майстэрні

На Лунінеччыну прыедуць спецыялісты Пінскай пратэзна-артапедычнай майстэрні Баранавіцкага філіяла РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр».

Як расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Семянчэнка, прыём грамадзян будзе ажыццяўляцца 5 студзеня з 9.00 да 12.00 па адрасе: г. Лунінец, вул. Фрунзе, 12 (цэнтральная раённая бібліятэка, для калясачнікаў – уваход са двара).

Падчас візіту землякі змогуць аформіць заказ на артапедычны абутак, бандажы, гарсэты, накаленнікі. А яшчэ атрымаць звычайныя і тактыльныя палкі, мыліцы, у тым ліку локцевыя. Пры наяўнасці заключэння УКК вырабы выдаюцца бясплатна. Акрамя медыцынскага дакумента, пры сабе неабходна мець пашпарт і пасведчанне інваліда.

Тэлефон для запісу ў Пінску 8-(0165)-64-76-05. За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да каардынатара ў Лунінцы па нумарах: 8-029-926-68-07 (А1) і 6-28-46 (Мікалай).



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть