Новости районаОбщество

У Лунінецкай ЖКГ падвялі вынікі конкурсу на лепшае ўпрыгожванне гарадской ёлкі

У Лунінецкай ЖКГ падвялі вынікі конкурсу на лепшае ўпрыгожванне гарадской ёлкі. Удзельнікі прадставілі на разгляд 128 крэатыўных цацак.

Тут і аб’ёмныя фігуркі казачных і мультыплікацыйных персанажаў, сімвалаў навагодняга свята, надыхо-дзячага года, стылізаваныя ледзяшы, цукеркі, пацеркі, шары і г.д.

– Сёлета актыўнасць дзяцей узрасла ў два разы ў параўнанні з мінулым годам. І вызначыць лепшыя работы стала яшчэ больш складана, – расказвае вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Таццяна Вакульчык. – Не чакалі, што іх будзе такая колькасць. Гэта вельмі прыемна!

Конкурс праходзіў у трох намінацыях і столькі ж узроставых катэгорыях. Самыя малодшыя школьнікі (1-4 клас) аддалі перавагу “Чароўнаму клубку” і прадаставілі цацкі з нітак і тканіны, іншых тэкстыльных матэрыялаў. Лепшымі прызнаны работы Багдана Петраша, Ксеніі Чарнавокай, Таццяны Яскевіч – у адпаведнасці па ўзроставых групах.

У намінацыі “Навагоднія цацкі: свечкі, шарыкі, хлапушкі…” найбольшую актыўнасць праявілі школьнікі сярэдняга звяна (5-8 класы). Эстэтычнасцю, арыгінальнасцю вызначаліся казачныя домікі з персанажамі, кампазіцыі, гірлянды, снегавікі, навагоднія вянкі, званочкі. Тут пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях прызнаны Ціхамір Сергіевіч, Мікіта Паўловіч і Аліна Далганава.

Арганізатары ўключылі ў конкурс-ную праграму і спецыяльную намінацыю “Сімвал года”. Першае месца прысуджана “цігратам”, якія вырабілі Іван Самчук, Максім Яраховіч і Уладзімір Лушчык.

Як паведамілі ў Лунінецкай ЖКГ, падарункі і дыпомы атрымаюць 27 пераможцаў і прызёраў. Аднак заахвочвальнымі прызамі адзначаць усіх удзельнікаў. Усе цацкі цяпер – на галоўнай навагодняй ёлцы раёна! Прыходзьце на плошчу Леніна – ацэньвайце і захапляйцеся!

Алена ДАНІЛОВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть