У Лунінецкім раёне ўзрасла колькасць злачынстваў, учыненых у адносінах да пажылых грамадзян
Новости районаОбществоПроисшествия

У Лунінецкім раёне ўзрасла колькасць злачынстваў, учыненых у адносінах да пажылых грамадзян

Ні для каго не сакрэт, што пенсіянеры часта становяцца ахвярамі махлярства, таму што ў сілу свайго ўзросту занадта даверлівыя. І для іх пусціць незнаёмцаў у кватэру ці дом не выклікае нейкай насцярожанасці.

Як паказвае практыка, на  хітрыкі махляроў трапляюць адзінокія людзі. Большая частка злодзеяў – выдатныя псіхолагі, якія ўмеюць уздзейнічаць на пажылога чалавека сілай пераканання. Па гэтай прычыне перыядычна ўчыняюцца падобныя злачынствы. На мінулым тыдні супрацоўнікі РАУС правялі мерапрыемствы, каб прыняць дадатковыя меры па захаванні маёмаснай бяспекі і прафілактыцы махлярстваў. У іх рамках па месцы жыхарства наведваліся адзінокія і адзінокапражываючыя грамадзяне. 

Аналіз крымінагеннай абстаноўкі паказвае, што летась на тэрыторыі раёна колькасць злачынстваў, учыненых у адносінах да пажылых грамадзян, у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года павялічылася з 52-ух да 73-ох. Больш за ўсё злодзеі “арудавалі” ў Лунінцы (21 раз). Заклікаем усіх быць асцярожнымі і праяўляць пільнасць, старанна захоўваць сваю маёмасць.

Ірына ВАНЮК, оперупаўнаважаны групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі РАУС.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть