У Лунінецкім раёне працягваецца ліквідацыя наступстваў снегападу
МикашевичиНовости районаОбщество

У Лунінецкім раёне працягваецца ліквідацыя наступстваў снегападу

Выхадныя выдаліся напружанымі ў служб, што займаюцца жыццезабеспячэннем насельніцтва. 15 адзінак тэхнікі задзейнічалі на расчыстцы дарог у ДРБУ-101, 2 з іх працавалі ў кругласутачным рэжыме.

Па словах начальніка арганізацыі Аляксандра Трухнова, найбольш складана было ў нядзелю, калі моцны снег перайшоў у дождж з лёдам. Аднак, асноўныя магістралі падтрымліваліся ў належным парадку, аўтобусы своечасова адправіліся па ўсіх маршрутах. Хаця, напрыклад, у суседніх раёнах здараліся збоі. Безумоўна, што сустракаліся ўчасткі, дзе рух ускладнены, але па меры магчымасці іх расчышчалі. І калі ў суботу і нядзелю дарожнікі былі заняты на асноўных аўтамагістралях раёна, то з панядзелка працуюць непасрэдна ў сельсаветах, каб “прабіць” цэнтральныя вуліцы – да школ, ФАПаў, магазінаў…

Дарэчы, па добрай традыцыі на дапамогу прыйшлі сельскагаспадарчыя арганізацыі. Іх трактары таксама ў выхадныя дні працавалі ў сельскіх населеных пунктах.

Яшчэ 7 адзінак тэхнікі займалася расчысткай ад снегу на тэрыторыях, якія абслугоўвае ЖКГ. Працавалі, як кажуць, дзень і ноч. Да выканання работ прыцягвалі не толькі трактарыстаў, але і ўсіх, хто мае права ўпраўлення. Раніцай у панядзелак заставаліся ўчасткі, вуліцы і нават аўтобусныя прыпынкі, дзе патрабавалася дадатковая расчыстка, аднак кіраўніцтва ЖКГ паабяцала выправіць сітуацыю.

Многія гараджане і вяскоўцы самастойна прачышчалі дарожкі ад снегу каля сваіх дамоў, каб не толькі аблегчыць праход для іншых, але і дапамагчы камунальнікам. 

Моцны снег і наледзь значна ўскладнілі работу энергетыкаў.

Аляксандр Коўка

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть