У Лунінецкім раёне нарадзілася 401 немаўля. А бацькамі становяцца і пасля 50
МикашевичиНовости районаОбщество

У Лунінецкім раёне нарадзілася 401 немаўля. А бацькамі становяцца і пасля 50

За тры кварталы года на Лунінеччыне, па інфармацыі аддзела ЗАГС райвыканкама, зарэгістраваны 401 актавы запіс аб нараджэнні. Найбольш – у гарадах: у райцэнтры – 187, у Мікашэвічах – 84.

Сярод сельвыканкамаў на пальме першынства зноў аказаўся Дварэцкі: тут паявілася 29 малышоў. За ім ідуць Вулькаўскі – 19, Дзятлавіцкі – 15, Гарадоцкі – 13, Сінкевіцкі і Чучавіцкі – па 12. На 11 немаўлят пабольшала на тэрыторыі Лунінскага. Па 5 віншаванняў новаспечаным бацькам адрасавалі ў Багданаўскім, Бастынскім і Рэдзігераўскім, а 4 – у Лахвенскім.

Сярод усіх дзетак пераважаюць хлопчыкі: іх было 207, а дзяўчынак – 194. У нашых жыхароў паявіліся 129 першынцаў. 150 малышоў ужо мелі старэйшых брата ці сястрычку. Статус мнага-дзетных набылі 85 сем’яў. У чацвёрты раз успомніць пра “пялёнкі-распашонкі” давялося 28 бацькам, у пяты – 6-ці, у шосты – 2-юм, у дзявяты – 1-ой. Шчасце нарадзіць адразу двойню напаткала 5 жанчын.

У большасці выпадкаў і мама, і тата з’яўляліся нашымі суайчыннікамі – 368. Сярэдні ўзрост матуль склаў 28 год, татаў – 31. Дзве дзяўчыны сталі вельмі маладымі мамамі – да 16 год. Яшчэ столькі ж нарадзілі дзетак у перыяд з 16-ці да 18-ці год. Дасягнуўшы паўналецця, клопаты па догляду за сынам ці дачушкай узялі на сябе 9 жанчын. Радасць мацярынства зведалі 9 зямлячак, якім споўнілася 40-45 год. Шчырыя словы гучалі таксама ў адрас аднаго бацькі ва ўзросце пасля 50-ці.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть