У Лунінецкім раёне падчас Вялікай Айчыннай вайны нацысты растралялі больш за 12 тысяч мірных жыхароў
2022 – Год исторической памятиГод народного единстваМикашевичиНовости районаОбщество

У Лунінецкім раёне падчас Вялікай Айчыннай вайны нацысты растралялі больш за 12 тысяч мірных жыхароў

Як вядома, у ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны выяўляюцца новыя месцы пахавання мірных грамадзян, паяўляюцца сведкі, якія дзеляцца ўспамінамі пра гібель землякоў па прычыне зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых. Расказвае пракурор раёна Юрый Пракапчук:

– Людзі дапытваюцца на пастаяннай аснове. Па роду сваёй службы ўжо мала што можа здзівіць, але, паверце, некаторыя расповяды іншы раз прымушаюць задумацца, наколькі бязлітаснымі былі фашысты. Так, багатымі на страшныя падрабязнасці аказаліся ўспаміны 95-гадовага лунінчаніна. Мужчына прыгадаў, як цяжка жылі пры Польшчы, як дзетвары забаранялі размаўляць па па-беларуску. Іх сям’я была вялікай і, можна сказаць, заможнай. З маленства хлопчык дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Жыўнасць з падворка немцы адразу дармова забралі, калі прыйшла вайна. Цудам удалося пазбегнуць прымусовага вывазу ў Германію. Штодня адчуваў смяротную небяспеку.

Гараджанін з’яўляецца непасрэдным сведкам расстрэлу мірных грамадзян ва ўрочышчах Мачула, Баханова і Бараўшчына. Там групамі забівалі жанчын, старых, дзяцей, мужчын, у тым ліку яўрэяў. Некаторых людзей проста прымушалі падаць у вялікія ямы, якія пазней закопвалі. Зямля потым варушылася… Не сцерліся з памяці старажыла і страшныя падзеі знішчэння цэлых вёсак, накшталт Мелясніцы.

Улічваючы новыя факты, устаноўлена, што на Лунінеччыне фашысты расстралялі не менш як 12 453 мірных савецкіх грамадзян, у тым ліку 4437 жанчын і 3674 дзяцей, павесілі – 132, спалілі жывымі – 607, забілі і закатавалі 3242 ваеннапалонных салдат і афіцэраў Савецкай арміі, загналі ў нямецкае рабства – 2319, за-гінулі ў выніку паветраных бамбардзіровак – 203. Усяго ад рук злодзеяў пацярпелі амаль 19 тысяч жыхароў. Гэтыя лічбы з кожным следчым дзеяннем удакладняюцца і павялічваюцца.

Работа па раскрыццю злачынстваў фашыстаў будзе працягнута далей. Калі жыхарам вядомы факты генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна, просім паведамляць пра іх у пракуратуру.


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть