КонкурсМикашевичиНовости районаОбщество

У Лунінецкім раёне праводзіцца фотаконкурс «Сучасніца»

Нагадваем, што рэдакцыя «ЛН» аб’явіла аб новым фотаконкурсе «Сучасніца».

Атрымаўшы першыя фотаздымкі ўдзельніц, не перастаем здзіўляцца, наколькі прыгожыя і сімпатычныя нашы зямлячкі, прычым незалежна ад узросту! Дзякуем за актыўнасць і запрашаем усіх далучыцца да конкурсу. Дасылайце здымкі да 15 кастрычніка на электронную пошту: lncnews@brest.by, lncnews@ yandex.by са спецыяльнай пазнакай “Фота на конкурс”, асабістым паведамленнем у аккаунтах у сацыяльных сетках ВКонтакте, Аднакласнікі, Інстаграм, у вайберы +375-44-552-26-65 ці прыносьце ў рэдакцыю (г. Лунінец, пл. Леніна, 12). Таксама неабходна прадаставіць наступныя звесткі: прозвішча, імя і імя па бацьку, населены пункт, кантактны тэлефон.

Паколькі ўсе жанчыны прыгожыя, то пераможцаў конкурсу вызначым з дапамогай праграмы выпадковага выбару.

Лепшыя фотаздымкі будуць размешчаны ў пятнічных нумарах газеты, у сацыяльных сетках і месенджарах “Лунінецкіх навін”.

Задаць пытанні і ўдакладніць умовы ўдзелу можна па тэлефонах: 3-13-90, 8-033-672-77-33.

Фотаздымкі першых ўдзельніц фотаконкурса

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть