У Лунінецкім раёне праводзяць акцыі па аказанню дапамогі да новага навучальнага года
Адреса милосердияМикашевичиНовости районаОбщество

У Лунінецкім раёне праводзяць акцыі па аказанню дапамогі да новага навучальнага года

Работнікі Лунінецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзяць акцыі па аказанню дапамогі да новага навучальнага года. Разлічваць на яе могуць малазабяспечаныя сем’і, бацькі, якія выхоўваюць дзетак-інвалідаў, а таксама хлопчыкі і дзяўчынкі, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

– Такой катэгорыі грамадзян можна скарыстацца “Стрыжкай да школы”, – расказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Семянчэнка. – Дзейнічае з 1 жніўня па 10 верасня на бясплатнай аснове, але па папярэднім запісе.

Ёсць яшчэ акцыя “Збяром дзіця да школы”. Падчас яе прымаем ад насельніцтва адзенне і абутак для хлопчыкаў і дзяўчынак. Затым выдаем рэчы тым, хто мае ў іх патрэбу. Працягнецца яна да 30 жніўня.

Напрацягу апошняга летняга месяца будзе праходзіць акцыя “Школьны ранец”. Яна аб’яднала некалькі прамысловых магазінаў, дзе размешчаны спецыяльныя скрыні для канцылярскіх прыналежнасцей. Пакінуць там можна ўсё, што неабходна для ўрокаў. Спадзяемся, што на такія скрыні абавязкова звернуць увагу як звычайныя наведвальнікі гандлёвых аб’ектаў, так і актывісты грамадскіх арганізацый. Сабраныя тавары абавязова перададзім землякам, апынуўшымся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Праявіце міласэрнасць і спагаду!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 2-33-51, 3-46-85, ці па адрасе: г. Лунінец, вул. Фрунзе, 6, каб. 15 і 16.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть