МикашевичиНовости районаОбщество

У Лунінецкім раёне пражывае звыш 18800 пажылых грамадзян

На Лунінеччыне пражывае звыш 18800 пажылых грамадзян. Садзейнічанне ў арганізацыі іх самастойнай жыццядзейнасці ажыццяўляецца тэрытарыяльным цэнтрам, шляхам прадастаўлення ім комплексу паслуг па месцы жыхарства.

На ўліку ў ТЦСАН знаходзяцца 987 адзінокіх пажылых грамадзян, 8160 – адзінокапражываючых. У раёне 365 доўгажыхароў ва ўзросце больш як 90 год і 2 – перасягнулі 100-гадовы рубеж. Клапоцяцца спецыялісты цэнтра пра 11 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 58 асоб, якія пацярпелі ў ваеннае ліхалецце.

Найбольш запатрабаванымі з’яўляюцца сацыяльна-бытавыя паслугі – дапамога ў арганізацыі і вядзенні побыту. Іх атрымліваюць больш як 700 чалавек. Бабулі і дзядулі просяць дапамагчы з дастаўкай прадуктаў харчавання і тавараў першай неабходнасці, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, навесці парадак у жылых памяшканнях, прыгатаваць ежу, аплаціць камунальныя плацяжы і паслугі сувязі.

У Лунінецкім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва функцыянуе аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў на 20 месцаў, 143 чалавекі заняты ў гуртках і клубах па інтарэсах у аддзяленні дзённага знаходжання. Работа з пажылымі грамадзянамі ў Мікашэвічах наладжана ў філіяле цэнтра.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть