2022 - Год исторической памятиНовости районаОбщество

У Лунінецкім раёне ветэранаў віншуюць з надыходзячым святам — ДНЁМ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ!

У гэтыя дні па ўсёй Беларусі ўшаноўваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Да кожнага з іх завітаюць прадстаўнікі ўлады і грамадскасці.   

Так, 5 мая старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко са сваім намеснікам Анатолем Захаркевічам і ваенным камісарам Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Уладзімірам Кахаўцом, а таксама прадстаўніком раённай ветэранскай арганізацыі Мікалаем Аляшкевічам завіталі да Паўла Дабрынца, які змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў партызанскім атрадзе імя Кірава. Разам са словамі ўдзячнасці і віншаваннямі з нагоды 9 Мая госці ўручылі ветэрану падарункі. Таксама кіраўнік раёна перадаў Паўлу Акімавічу юбілейны медаль “Са 100-годдзем утварэння СССР” ад Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі і запрасіў на святочные мерапрыемства з нагоды святкавання Вялікай Перамогі. Нягледзячы на шаноўны ўзрост, а Паўлу Акімавічу споўнілася 97 гадоў, ветэран тымаецца бадзёра. Ён падзякаваў за ўвагу і клопат

У гэты ж дзень словы ўдзячнасці за здабыты мір гучалі і ў доме Тамары Аляшкевіч, якой давялося ў час Вялікай Айчыннай вайны працаваць на прыфрантавых участках чыгункі. Бабулі ўжо 94 гады. Візіт такой прадстаўнічай дэлегацыі, віншаванні і падарункі выклікалі ў Тамары Уладзіміраўны, як дарэчы і ў Паўла Акімавіча, буру станоўчых эмоцый

 

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть