У Лунінецкім раёне выратавальнікі займаюцца з дзецьмі
МикашевичиНовости районаОбщество

У Лунінецкім раёне выратавальнікі займаюцца з дзецьмі

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лунінецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Качура пабывала ў гасцях у дашкалят з ДУА “Яслі-сад №1 г. Лунінца”.

З мэтай навучання падрастаючага пакалення асновам бяспекі жыццядзейнасці Марына Вітальеўна правяла з малымі прафілактычнае мерапрыемства. Дашкаляты выканалі прапанаваныя работнікам МНС тэматычныя заданні, разгадалі загадкі, навучыліся ў правільнай паслядоўнасці выклікаць ратавальнікаў і дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. Асаблівае захапленне выклікала ў дзяцей напрананне баёўкі.

Для замацавання матэрыялу дзеці паглядзелі серыю мультфільмаў “Чароўная кніга». Дашкаляты засталіся з падарункамі ад МНС – яркімі і маляўнічымі размалёўкамі.

За мінулы перыяд 2022 года ў Лунінецкім раёне адбылося 47 пажараў, загінулі 3 чалавекі. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці ахвярамі агню сталі 60 чалавек, з іх 2 дзяцей.

Паважаныя бацькі, вучыце дзяцей правілам пажарнай бяспекі, не пакідайце малалетніх без нагляду і падавайце ім асабісты прыклад.

Лунінецкі РАНС

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть