У Лунінецкім раёне зарэгістравана сёлета 238 шлюбаў. Падрабязнасці
МикашевичиНовости районаОбщество

У Лунінецкім раёне зарэгістравана сёлета 238 шлюбаў. Падрабязнасці

Па інфармацыі аддзела ЗАГС за 9 месяцаў 2022 года ў Лунінецкім раёне марш Мендэльсона прагучаў для 238 сямейных пар. З іх 152 – афіцыйна зарэгістравалі адносіны ў Лунінцы, яшчэ 47 – у Мікашэвічах. Сярод сельвыканкамаў лідарства належыць Дварэцкаму, дзе адбылося 14 вясельных цырымоній. Пяць урачыстасцей прайшлі ў Гарадоцкім, па чатыры – у Вулькаўскім і Сінкевіцкім, па тры – у Лахвенскім і Чучавіцкім, па дзве – Багданаўскім і Лунінскім, па адной – у Бастынскім і Дзятлавіцкім. На жаль, ні адной новай сям’і не паявілася на тэрыторыі Рэдзігераўскага сельвыканкама.

Што датычыць узроставых груп галоўных віноўнікаў вяселляў, то сярэднестатыстычнаму земляку – 32 гады, а зямлячцы – 29. Да паўналецця афіцыйна зарэгістравалі адносіны 5 дзяўчат. На шлюбны ручнік таксама ступілі 7 мужчын і 6 жанчын, якія ўжо адсвяткавалі асабістыя 60-гадовыя юбілеі. А вось сімвалічныя, так бы мовіць, рэкорды належаць 85-гадоваму жаніху і 70-гадовай нявесце.

За студзень-верасень 33 пары, якія не мелі агульных непаўналетніх дзяцей і маёмасных спрэчак, скасавалі шлюб. Часцей няўдалай аказвалася першая спроба займець сямейнае шчасце. Але былі выпадкі, калі і другая – не прыводзіла да жаданай мары наладзіць асабістае жыццё. Запаветная пячатка стаяла ў пашпартах мужа і жонкі найменш – 4 месяцы і 28 дзён, а найбольш – 38 год 7 месяцаў і 16 дзён.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть