Общество

У нагу з часам

pochta-002

Напярэдадні Сусветнага дня пошты, які адзначаецца 9 кастрычніка, і з нагоды 20-годдзя РУП “Белпошта” ў Лунінецкім РВПС прайшоў прэс-тур.

Журналісты і прадстаўнікі мясцовай улады з Пінска, Іванава, Століна і Лунінца пазнаёміліся з работай вытворчых участкаў, кліенцкага зала і бізнес-пошты, ад-дзялення сувязі ў Бастыні. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што паштавікі аказваюць каля 60 відаў разна-стайных паслуг, а шэраг новых плануюць укараніць у бліжэйшы час. Сярэднедзённы прабег аўтамабіляў Лунінецкага РВПС складае без малога 1 тысячу кіламетраў, працуе 36 аддзяленняў сувязі, у 24 населеныя пункты арганізавана матарызаваная дастаўка. Для зручнасці кліентаў на цэнтральнай пошце ў райцэнтры створаны прыярытэтныя акенцы, дзе ў пік камунальных плацяжоў можна без чаргі адправіць ці атрымаць паштовыя адпраўленні.

Спецыялісты Брэсцкага філіяла і раённага вузла не толькі пазнаёмілі з тэхналагічным працэсам, але і адказалі на пытанні, у прыватнасці, чаму пісьмы з Лунінца ў Брэст ідуць праз Мінск. У Купаўцах пагутарылі з мясцовымі жыхарамі, якіх абслугоўвалі работнікі перасовачнага аддзялення сувязі.

pochta-001 pochta-003 pochta-004 pochta-005



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть