Общество

У новым фармаце

заменитьпастараліся правесці жнівеньскую нараду настаўнікаў яе арганізатары. Вядома, пазбегнуць пэўных традыцыйных момантаў не ўдалося, але звярнула на сябе ўвагу дэманстрацыя талентаў вучняў раёна. На пляцоўцы каля Вулькаўскай 2 СШ размясціліся юныя самадзейныя артысты, авіямадэлісты, мастакі, майстры народных рамёстваў, спартсмены і нават турысты. Старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч знайшоў час для размовы з кожным з гуртоў.
Прыступкі лесвіцы самай новай і прыгожай школы аздобілі вырабы фларыстаў навучальных устаноў раёна. У абрамленні букетаў гасцей хлебам-соллю сустракалі вучні, запрашаючы наведаць школьныя кабінеты.
Убачыць педагагічныя дасягненні можна было ў ходзе экскурсіі, знаёмячыся з імправізаванымі візітоўкамі. Рыхтуючы іх, настаўнікі і іх выхаванцы праявілі максімум вынаходлівасці і мастацкага густу. Ніводная не паўтарала папярэднюю. А вучні прававых класаў Мікашэвіцкай СШ №2 прапанавалі Васілю Міхайлавічу разам з імі далучыцца да спасцігання ведаў і стаць 150-ым вучнем профільных класаў.
Пленарная нарада ладзілася ў вясковым Доме культуры. Пачалася яна з вітання маладых спецыялістаў, якія прыбылі ў раён.
Даклад начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму І.М. Раковіча слухалі ўважліва, як і наступныя выступленні ўдзельнікаў нарады. Загадчыца ясляў-сада №3 г. Лунінца Ала Прыбаровіч расказала пра стварэнне адаптацыйнага асяродку ва ўзначальваемай установе; дырэктар Дварэцкай СШ Андрэй Янкевіч – пра матывацыю калектыву на дасягненне высокіх вынікаў у адукацыйнай дзейнасці; намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Лу-нінскай СШ Галіна Футрук – пра кіраванне прафесійным развіццём педагогаў. Павышэнне сацыяльнай інтэграцыі дзетвары стала тэмай выступлення намесніка дырэктара сацыяльна-педагагічнага прытулку Вольгі Грыневіч. Напрацоўкамі спецыялістаў СДЮШАР па развіццю дзіцяча-юнацкага спорту падзяліўся дырэктар установы Дзмітрый Дырда, у працоўным навучанні і прафарыентацыі – настаўнік з Багданаўкі Віктар Жогла.
Цёпла вітаў педагогаў раёна старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч. Ён, а таксама І.М. Раковіч і старшыня галіновага прафсаюза Н.А. Рафаловіч уручылі лепшым заслужаныя ўзнагароды.
Падарункам стаў канцэрт, падрыхтаваны вучнямі і выпускнікамі Вулькаўскай 2 СШ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть