Общество

У прыярытэце – адстойванне сацыяльна-працоўных правоў

У актавай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў IV Пленум райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Перш чым падвесці вынікі работы за 2016 год і паставіць задачы на 2017-ты, старшыня Вольга Ермалёнак павіншавала з днём нараджэння і ўручыла падарунак кіраўніку прафкама дзяржаўнага прад-прыемства “Чучавічы” Сяргею Кіп-цэвічу (на здымку), асабістае свята якога супала з мерапрыемствам. Пазней яго прозвішча адзначалася сярод найбольш актыўных.

На ўліку ў раённай арганізацыі знаходзяцца 26 пярвічак, якія аб’ядноўваюць у сваіх радах  3905  прадстаўнікоў працоўных і вучнёўскіх калектываў.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК на працягу мінулага года праводзіў маніторынг па захаванню наймальнікамі заканадаўства аб працы, абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза ў 18 працоўных калектывах. Былі выяўлены парушэнні ў забеспячэнні ўстаноўленага заканадаўствам  мінімальнага памеру заробку, тэрмі-наў выплат падчас выхаду людзей у працоўныя водпускі і разлікаў пры звальненні. У выніку больш як тром сотням работнікаў даналічана 15904,02 рублі грашовых сродкаў.  Для рэгулявання працоўных і сацыяльна-эканамічных адносін паміж наймальнікамі і работнікамі дзейнічаюць 23 калектыўныя дагаворы і 1 пагадненне. Іх палажэнні  распаўсюджваюцца толькі на членаў прафсаюза. Пад асобным кантролем знаходзіцца ахова працы. Дзякуючы агульным намаганням адміністрацыі і прафсаюзных камі-тэтаў, ад якіх дзейнічаюць 64 грамадскія інспектары па ахове працы,  летась не было зарэгістравана смяротных выпадкаў на вытворчасці. Але, на жаль, не абышлося без двух няшчасных выпадкаў (1 – з цяжкім вынікам). Вялікую ўвагу грамадскія інспектары ўдзяляюць  пытанням забеспячэння работнікаў спецадзеннем, абуткам, сродкамі індывідуальнай аховы, стварэнню санітарна-бытавых умоў.

На працягу справаздачнага перыяду прафсаюзнымі арганізацыямі былі распрацаваны і праведзены шэраг працоўных спаборніцтваў у розных галінах вытворчасці, а таксама прадугледжаны меры матэрыяльнага і маральнага заахвочвання  перадавікоў як на раённым узроўні, так і на мясцовым. Добрай традыцыяй стала ўшаноўванне трох экіпажаў камбайнаў, якія першымі намалацілі 1 тысячу тон збожжа, і вадзіцеля, які раней за іншых  столькі ж зерня  перавёз ад камбайнаў,  і таго, хто  даставіў першае зерне на КХП. З мінулага года атрымала распаўсюджванне акцыя “Наш жывёлавод”, падчас якой прэміі ад райкама прафсаюза атрымалі 33 калектывы МТФ, 15 аператараў машыннага даення і 14 жывёлаводаў. Вераніцу добрых спраў, дзе ініцыятарамі і выканаўцамі выступаюць прафсаюзы, можна было б працягваць яшчэ доўга. Сярод іх – пасадка дрэў, разнастайныя экс-курсіі, шматлікія спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, а таксама акцыі, “Ветэранам – наш клопат”, “Прафсаюзы – дзецям”, “Дзеці ідуць у школу”…

Адзначана найбольш плённая работа прафкамаў дзяржаўнага прадпрыемства “Гарадоцкі” (Раіса Чырэц), “Сінкевіцкі” (Алена Вайцяхоўская), сельгаскаледжа (Вяча-слаў Каховіч), ААТ “Вулькаўскі світанак” (Галіна Соц), Палескай станцыі (Таццяна Кабарыха), Лунінецкага ПМС (Людміла Клімовіч). Першыя тры кіраўнікі пярвічак дапоўнілі выступленне і расказалі аб праводзімай рабоце.

Была таксама звернута ўвага і на некаторыя недапрацоўкі ў дзейнасці. У прыватнасці, у пытаннях, што датычаць умацавання ролі і значнасці прафсаюзных сходаў, а таксама ўмацавання прынцыповасці  і высокай патрабавальнасці пры вырашэнні надзённых пытанняў.

Што датычыць планаў, то будзе працягнута работа па абароне працоўных, прафесійных і сацыяльна-эканамічных правоў членаў прафсаюза, грамадскі кантроль за станам умоў працы, маніторынг праблемных пытанняў у галіне аплаты, прыцягненне моладзі да актыўнай работы, у тым ліку і ў складзе прафсаюзных камітэтаў…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть