У прыярытэце – добрыя справы
Общество

У прыярытэце – добрыя справы

6Пашыранае пасяджэнне савета раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” прайшло на базе ААТ “Лунінецкі малочны завод”.

Перад пачаткам мерапрыемства яго ўдзельнікі з цікавасцю пазнаёміліся з жыццём прадпрыемства, якое ярка адлюстравана на разнастайных стэндах, размешчаных перад уваходам у актавую залу. Многія адзначалі паўнату тэматычнага падбору інфармацыі, сярод якой важнае месца займаюць публікацыі “ЛН”.

Пасяджэнне пачалося з падвядзення вынікаў работы за 2016 год і вызначэння прыярытэтных напрамкаў дзейнасці на 2017-ты. Старшыня савета Людміла Казадаева паведаміла, што “Белая Русь” займае трывалую нішу ў грамадска-палітычным жыцці Лунінеччыны. На сённяшні дзень у арганізацыі налічваецца 1517 чалавек, аб’яднаных у 89 пярвічках. Летась членскія білеты атрымалі 70 прадстаўнікоў з 13-ці працоўных калектываў, былі створаны новыя пярвічкі ў яслі-садзе №11 г. Лунінца і дзяржаўным прадпрыемстве “Сінкевіцкі”. Адной з галоўных задач з’яўляецца далейшае ўмацаванне ўплыву арганізацыі на месцах і пярвічак – у працоўных калектывах. Апошніх дагэтуль няма ў АП-10, ПМК-7, ПМК-19, ПМС, раёне газазабеспячэння, райспажыўтаварыстве, раённым вузле электрасувязі, дзяржаўным прадпрыемстве “Дварэцкі” і ААТ “Гарадоцкі”.

На сустрэчы ў грамад-скую прыёмную прыходзяць жыхары Лунінеччыны са сваімі жыццёвымі праблемамі. Стала добрай практыкай ушанаванне лепшых маладзёжных экіпажаў камбайнаў на жніве. Летась падзякі і прэміі прымалі маладыя хлебаробы ААТ “Вулькаўскі світанак”, дзяржаўных прадпрыемстваў “Гарадоцкі” і “Новае Палессе”. На працягу справаздачнага перыяду актывісты і члены аб’яднання прымалі самы актыўны ўдзел у правядзенні разнастайных акцый і мерапрыемстваў, прымеркаваных да важных дзяржаўных дат і падзей, а таксама накіраваных на падтрымку мнага-дзетных сямей і іншых катэгорый людзей, якія маюць патрэбу ў клопаце. У прыватнасці, падчас акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі, 30 навучэнцаў школ павіншавалі з атрыманнем пашпарта. На Дзень Незалежнасці наведаліся ў радзі-льны дом, дзе ўручылі падарункі матулям, якія нарадзілі немаўлят. А яшчэ парадавалі гасцінцамі 5 выхаванцаў дома сямейнага тыпу ў Велуце. Спіс добрых спраў можна было б працягваць яшчэ доўга, у агульнай колькасці летась іх было праведзена 43.

Важнае месца ў дакладзе было ўдзелена рабоце пярвічак і іх лідараў. Сярод лепшых былі названы Ларыса Карпец (малочны завод), Тамара Меляшкевіч (“Спецжалезабетон”), Маргарыта Сераокая (“Граніт”), Наталля Жук (хлебазавод), Алена Мёрзлая (лясгас), Сяргей Скіба (станцыя Лунінец), Галіна Соц (“Вулькаўскі світанак”), Мікалай Аўраменка (Палеская станцыя), Галіна Каліноўская (“Велута”), Андрэй Баўкуновіч (політэхніч-ны каледж), Фёдар Бірыла (былы кіраўнік сельгаскаледжа), Ніна Кіслюк (яслі-сад №1 г. Мікашэвічы), Мікалай Вячорка (СШ №1 г. Лунінца), Віталь Трэгубаў (СШ №3 райцэнтра). Тут вядзецца пастаянны пошук новых і дзейсных формаў работы, назіраецца рост колькасці членаў. Заслугоўвае ўвагі вопыт пярвічак політэхнічнага і сельскагаспадарчага каледжаў, а таксама ўменне арганізаваць работу маладых педагогаў Ірыны Еўтух (Лунінская ДМШ), Таццяны Нагорнай (Міжлеская СШ), Вольгі Ранчынскай (СШ №2 г. Мікашэвічы), Таццяны Трафімавай (яслі-сад №11), Святланы Дырда (яслі-сад №12) і Наталлі Гаргун (яслі-сад №9).

У ходзе нарады выступілі кіраўнікі: раённага аб’яднання прафсаюзаў, член савета РГА “Белая Русь” – Ігар Гапон, пярвічак: дзяржаўнага прадпрыемства “Новае Палессе” – Таццяна Багук, дзіцячага сада №2 г. Мікашэвічы – Ніна Кіслюк.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч акцэнтаваў увагу прысутных на ўзмацненні пазіцый “Белай Русі” ў грамадстве, павелічэнні яе колькаснага складу, асабліва за лік найбольш актыўных і паважаных прадстаўнікоў калектываў, занятых у рэальным сектары эканомікі і аграпрамысловым комплексе. Віктар Анатольевіч прапанаваў удзельнікам пашыранага пасяджэння выйсці з ініцыятывай аб увекавечанні памяці загінуўшых на Лунінеччыне міліцыянераў. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Невар, які ў свой час стаяў ля вытокаў стварэння арганізацыі, расказаў аб тым, як ладзіцца работа парламентарыяў і новых законах, што знаходзяцца на распрацоўцы.

Па выніках пасяджэння зацверджаны план работы савета на 2017-2018 гады. 13 лепшым прадстаўнікам грамадскай арганізацыі ўручаны Падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі. Атрыбутыкай і сімволікай “Белай Русі” адзначана пярвічка ААТ “Лунінецкі малочны завод”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть