Общество
УДАСКАНАЛІЦЬ ДЫЯЛОГ З ЧЫТАЧАМІ
заклікаў чарговы экспрэс-клас для журналістаў абласных і раённых газет Брэстчыны, які днямі адбыўся ў Баранавічах.
У малой зале гарвыканкама сустрэчу правёў начальнік аддзела па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Вадзім Ляўковіч. Начальнік абласнога аддзела пісем і арганізацыі прыёму грамадзян Вольга Варабей засяродзіла ўвагу прысутных на шэрагу нюансаў у рабоце са зваротамі насельніцтва і заканадаўчымі дакументамі, якія рэгулююць ўзаемаадносіны бакоў у гэтай сферы. Вопытам работы падзяліліся загадчыкі аддзелаў пісьмаў Ніна Зырко (“Заря”, Брэст) і Мікалай Худэнка (“Наш край”, Баранавічы), адначасова вылучыўшыя шэраг праблемных пытанняў. Старшыня Брэсцкай абласной арганіазцыі ГА “Беларускі саюз журналістаў” Георгій Тамашэвіч параіў калегам, па прыкладу губернатара, рэагаваць і на звароты па электроннай пошце, колькасць якіх, безумоўна, будзе павялічвацца.
Пасля дзелавой часткі сустрэчы адбылася экскурсія па горадзе. Захапіла прыгажосць малых архітэктурных формаў (асабліва помнік вераб’ю – аналагічны ёсць толькі ў амерыканскім Бостане). Будынак аддзела ЗАГС, без пераўвелічэння, можна назваць Палацам шлюбу – за незвычайнасць выгляду, вытанчанае і ўрачыстае афармленне залаў з хрустальнымі свяцільнямі, нагадваючымі панікадзілы храмаў. Уразіла размешчаная побач, без агароджы, сучасная царква ў гонар Святых Жанчын-Міраносіц – адзін з яе прыдзелаў прысвечаны памінанню воінаў-інтэрнацыяналістаў, загінуўшых у Афгансітане. Гістарычная памяць захавана і ў калідорах органа ўлады, ператвораных у галерэі, – на партрэтах адлюстраваны ўсе кіраўнікі гарвыканакама за 70-гадовы перыяд і жыхары, удастоеныя звання “Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы”.
Таццяна КАНАПАЦКАЯ.