Общество

Укол цягне смерць

marihu-pic510-510x340-330241 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі

Наркаманы скарочваюць сабе лёс.
Большасць іх не дажывае да 30-40 год, паміраючы ад перадазіроўкі ці
ўскладненняў ад хвароб. Ін’екцыйнае ўжыванне наркотыкаў – самы кароткі шлях да
ВІЧ-інфекцыі. Да таго ж, наркаманы часта заражаюцца віруснымі гепатытамі, што
прыводзяць да развіцця цырозу і раку пячонкі. Ад хворых небяспека перадаецца іх
палавым партнёрам. Урач-эпідэміёлаг РЦГіЭ Ірына ЯРМАЦ адзначае:

– Летась на Брэстчыне зарэгістраваны
рост наркаманіі. Па афіцыйных дадзеных на ўліку ў наркалагічных ўстановах
вобласці на 01.01.2013-га знаходзяцца 1580 хворых на наркаманію (год таму –
1415). Аднак, на думку спецыялістаў – урачоў і работнікаў органаў правапарадку
– сапраўдныя лічбы распаўсюджання наркаманіі ў шмат разоў вышэйшыя.

У нашым раёне выяўлены 60
чалавек, якія ўжываюць наркотыкі, з іх у Мікашэвічах – 47 (у тым ліку – 2
падлеткі). Летась з прычыны наркатычнага ап’янення абследавана 122 чалавекі, у
тым ліку дастаўлена супрацоўнікамі РАУС – 82, па накіраванню ўрачоў – 40.
Станоўчыя пробы меліся ў 51 чалавека.

Захоўваецца высокі ўзровень
захворваемасці насельніцтва на ВІЧ-інфекцыю. Цяпер у нашым раёне 57 выпадкаў, 3
– зарэгістраваны летась. У эпідэміялагічны працэс уцягнуты 10 населеных пунктаў
на 7 адміністрацыйных тэрыторыях. Перавалодваючы шлях перадачы ВІЧ-інфекцыі – ін’екцыйнае
ўвядзенне наркотыкаў.

БУДЗЬ не рабом прывычкі – ЧАЛАВЕКАМ!

Здранцвенне вар’яцтва. Менавіта
так перакладаецца назва захворвання, што выказваецца ў фізічнай ці псіхічнай
залежнасці чалавека ад наркотыкаў і прыводзіць да разбурэння яго арганізма ў
цэлым. Праблемай наркаманіі заклапочаны псіхатэрапеўт, псіхіятр-нарколаг Яўген
АРЭХВА:

– Любыя наркотыкі выклікаюць
прывыканне. Пры змяншэнні дозы ці спыненні спажывання наркаман адчувае
пакутлівую ломку, якая доўжыцца 4-5 сутак. Адбываецца, іншы раз – вельмі
хуткае, разбурэнне ўнутраных органаў і сістэм, псіхіка дэфармуецца проста на
вачах.

– Існуе думка, што адна доза
наркотыку не выклікае наступстваў.

– Так разважае наркаман. Перад
спажываннем ён яшчэ баіцца небяспекі, запэўнівае сябе: “Раблю гэта адзіны
раз!”. Пасля таго, як прыняў дозу, у яго прападае пачуццё асцярожнасці, мысленне
пачынае перабудоўвацца. За першай дозай наркотыку праз нейкі перыяд следуе
другая, потым трэцяя і г.д. Кіраванне над розумам чалавека бярэ на сябе атрута.
Чалавек ператвараецца ў яе раба. Усё яго мысленне звужаецца да адной думкі:
“Дзе ўзяць наркотыкі?”.

– Асаблівую небяспеку яны
ўяўляюць для падлеткаў, таму што для гэтага ўзросту характэрна псіхалагічная нестабільнасць.

– Амаль 70 працэнтаў падлеткаў
становяцца залежнымі ад наркотыку пасля першага прыёму. Вучоба, родныя, сябры
мала цікавяць нарказалежнага чалавека. У сваю чаргу, ён не заўважае, што яго
эмоцыі і розумавая здольнасць прытарможваюцца, што сам ужо не цікавы для
навакольных. Адзінай мэтай наркамана становіцца пошук грошай на наркотыкі –
гэта замяняе яму сэнс жыцця.

Што трэба рабіць, калі падлетку
прапануюць панюхаць, пакурыць ці, яшчэ горш, укалоцца?

– Памятайце: у наркаманаў –
вельмі дрэнная сэнсавая памяць. Спакойна і коратка адмоўце яму: “Не”. Можаце
выкарыстаць простыя фразы: “Мне трэба ісці дамоў”, ці “Мяне чакае тата”, ці “Я
вельмі заняты” і іншыя. Наркаман забудзе гэту сітуацыю. Але адказ не павінен
выклікаць нейкія эмоцыі. Не трэба яго павучаць, абзываць, каб не выклікаць
негатыў, звязаны з вамі. Злосць, нянавісць, крыўду яны могуць запомніць, таму
што памяць у наркаманаў больш эмацыйная.

– Што рабіць дарослым, якія
западозраць падлетка ў спажыванні наркотыкаў?

– Самае галоўнае – не панікаваць.
З першых хвілін імкніцеся стаць не ворагам, ад якога трэба таіцца, а саюзнікам,
які дапаможа справіцца з бядой. Захавайце давер. Магчыма, наркотык для вашага
дзіцяці – спосаб самазацвердзіцца, перажыць асабітую праблему, запоўніць
пустату жыцця. Вельмі важна для падлетка аказваць псіхалагічную падтрымку. Ён
павінны адчуваць: што б з ім ні адбывалася, шчыра зможа пагаварыць з вамі аб
гэтым. Памятайце: мацней за ўсё на дзіця будзе ўздзейнічаць ваш асабісты
прыклад.

– Калі ж бацькі пераканаліся, што
падлетак не можа справіцца з залежнасцю ад наркотыку самастойна, што самі
аказаліся бяссільнымі дапамагчы яму…

– Звяртайцеся да спецыяліста.
Наркалагічны кабінет аказвае ананімную дапамогу. Гэта значыць, што пры
самастойным звароце да нас можаце назваць любыя імя і прозвішча. На базе Лунінецкай
паліклінікі і філіяла №1 “Мікашэвіцкая бальніца” па вызначаных днях з 15 да 16
гадзін функцыянуе ананімна і бясплатна “тэлефон даверу”: псіхолаг (панядзелак)
– тэл. 2-42-52, нарколаг (аўторак) – тэл. 4-42-38, псіхіятр (серада) – тэл.
2-61-56, нарколаг (Мікашэвічы, чацвер) – тэл. 3-66-71. Псіхалагічная дапамога
таксама аказваецца ў Брэсце кругласутачна, бясплатна, ананімна па нумары
тэлефона 8 (0162) 20-15-55.

– Можна спадзявацца, што ў
сучаснасці знойдзены шляхі выратавання?

– Існуюць розныя падыходы да
лячэння наркаманіі. Трэба быць гатовымі да таго, што выратаванне вашага дзіцяці
патрабуе сур’ёзных і працяглых намаганняў, і ўсё ж абавязкова дасць станоўчы
вынік.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть