Общество

Упэўнены крок у будучае

огиевич15 студзеня споўнілася 75 год з дня ўтварэння Лунінецкага раёна. Лёсавызначальны Указ быў прыняты Вярхоўным Советам БССР і апублікаваны ў газеце “Звязда” №13 за 16.01.1940. Сем з паловай дзесяцігоддзяў — вялікі адрэзак часу, на працягу якога адбылося шмат падзей, што самым істотным чынам паўплывалі на сённяшні дзень нашага рэгіёна. Пра гэта — размова са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Васілём Міхайлавічам АГІЕВІЧАМ.

— Гстарычныя крыніцы ўтрымліваюць звесткі пра тое, што на момант утварэння тэрыторыя раёна складала 1960,2 квадратнага кіламетра. Ворнай зямлі было 21 тысяча 500 гектараў, лугоў і пашы — 48 тысяч 325, лясоў — 73 тысячы 700 гектараў. Найбольшая адлегласць паміж межам і раёна з поўначы на поўдзень была 60, з захаду на ўсход — 39 кіламетраў. Максімальная аддаленасць населеных пунктаў ад раённага цэнтра — 48 кіламетраў. Нягледзячы на невялікія змяненні, Лунінеччына па сённяшні дзень засталася ў прыкладна такіх межах. Але на гэтым уся падобнасць заканчваецца.

Сёння агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 75 тысяч 405 гектараў. З іх ворнай зямлі — 36 тысяч 954 гектары, лугоў — 38 тысяч 394 гектары. У 1940 годзе на Лунінеччыне было створана 19 сельсаветаў. На той час насельніцтва раёна складала 56 тысяч 788 чалавек, у Лунінцы было 10 тысяч 566 жыхароў. Па выніках апош-няга перапісу колькасць насельнікаў раёна перабольшыла 72 тысячы чалавек. У Лунінцы сёння налічваецца 23 тысячы 600 жыхароў, у Мікашэвічах, якія 10 год таму сталі горадам, — 12 тысяч 899.

Кардынальна змянілася і геаграфічная састаўля качая. Цяпер у нас 11 сельсаветаў і 1 гарсавет (расказ пра кожны з іх — у сённяшнім нумары “ЛН”— Т.В.), якія аб’ядноўваюць 76 населеных пунктаў. Дарэчы, у 1940 годзе іх было 40. Адметнасцю раёна з’яўлялася хутарская сістэма. У той час на Лунінеччыне налічвалася 959 хутароў.

Што датычыць прамысловасці, то 75 год таму прадстаўлена яна была ў асноўным дрэваапрацоўчай — мелася 5 лесапільных заводаў, на якіх працавалі каля 200 чалавек…

Трэба сказаць, што яскрава адлюстраваныя прамысловыя рысы эканоміка раёна пачала набываць у 70-ыя гады мінулагастагоддзя, калі ў Лунінцы быў наладжаны выпуск прадукцыі саюзнага значэння заводам электрарухавікоў, а ў Мікашэвічах у кар’еры прагучалі першыя выбухі, якія абвясцілі аб пачатку здабычы будаўнічага каменю.

— Аднак за гэты час раёну давялося перажыць не толькі жудасці ваеннага ліхалецця, калі жыхары Лунінеччыны прадэманстраВалі гераічную стойкасць у процістаянні Ворагу, але і разбуральныя 90-ыя. Менавіта тады пачаўся “зваротны адлік” для “Палессеэлектрамаша ”. Сітуацыя застаецца складанай дагэтуль?

— Так. I далёка не лепшым чынам уплывае на становішча прамысловай галіны раёна ў цэлым, хаця станоўчую дынаміку яе развіцця захоўваць з года ў год удаецца. Летась прамысловымі прадпрыемствамі выраблена прадукцыі больш, чым у папярэдні год. Знізілі аб’ёмы толькі 4 прадпрыемствы, у ліку якіх, на жаль, застаецца і “Палессеэлектрамаш”, чыя прадукцыя на рынках збыту з вялікай цяжкасцю канкурыруе з больш таннымі аналагамі кітайскай вытворчасці. Што да РУВП “Граніт”, то хоць на я го фінансавым становішчы таксама адмоўна адбілася сітуацыя ў суседніх краінах-спажыўцах, прадпрыемства захоўвае паступальны рух наперад. Больш таго, пачынаючы з 2013 года, “Граніт” ажыццяўляе рэалізацыю галоўнага інвестыцыйнага праекта “Будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната на базе месцанараджэння “Сітніцкае”. Гэты праект прадугледжвае стварэнне абсалютна новай сучаснай вытворчасці нярудных будаўнічых матэрыялаў агульнай магутнасцю больш як 9 мільёнаў тон шчэбеню ў год.

— У аб’ёме вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі вобласці доля нашага раёна ўсяго 4 працэнты. Ці рэальна у бліжэйшыя гады павялічыць гэты паказчык?

— Мы можам і павінны сельгаспрадукцыі атрымліваць больш. Улічваючы тое, што ў структуры таварнай прадукцыі жывёлагадоўля займае 75-80 працэнтаў, стаўка будзе зроблена менавіта на гэтую галіну і, у першую чаргу, на рост прадуктыўнасці малой нага статка. За апошнюю пяцігодку ў раёне па-будавана 5 новых і рэканструявана 15 малочна-таварных фермаў. У цэлым да канца гэтага года колькасць фермаў з новымі тэхналогіямі вытворчасці малака павялічыцца да 21, што дазволіць вывесці малочную галіну на новую прыступку. У раёне ёсць усе магчымасці не толькі для павелічэння надояў, але і для аднаўлення пазіцый па вытворчасці мяса. Станоўчы ўплыў на гэта павінна аказаць рэканструкцыя, якая ідзе на свінакомплексе СВК “Дварэцкі”. Сёння аграпрам раёна перажывае не лепшую пару, складанасцей шмат, але гэта не значыць, што яны непераадольныя.

— У раёне летась перавыкананы паказчык па ўводу жылля, аднак чарга тых, хто мае патрэбу ў яго паляпшэнні, захоўваецца. На што ім спадзявацца ў агляднай перспектыве?

— На сітуацыю паўплывалі змяненні ў заканадаўстве, якія закранулі катэгорыю грамадзян, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў. Тым не менш, забяспечанасць насельніцтва жыллём у нашым раёне складае 26,2 квадратнага метра ў разліку на аднаго жыхара. Зараз у чарзе 4060 грамадзян, за мінулы год здолелі палепшыць умовы пражывання 153чалавекі. У 2014 годзе завершана ўзвядзенне двух шматкватэрных дамоў і катэджа для дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Лунінцы, уведзены ў эксплуатацыю 131 індывідуальны жылы дом. Працягваецца будаўніцтва 72-кватэрнага дома ў Мікашэвічах. Акрамя гэтага, сёлета ў Лунінцы і Мікашэвічах па дзяржзаказе будзе распачата будаўніцтва яшчэ дзвюх шматпавярховак. Працягнецца і рамонт існуючага жыллёвага фонду: на гэты год запланава  ны капітальны рамонт 8 жылых дамоў. Вялікія сродкі накіроўваюцца на аб’екты інфраструктуры — узвядзенне ліній электраперадачы, інжынерных сетак, пад’ездаў да мікрараёнаў і г.д. Працягваліся работы па добраўпарадкаванню. Летась заасфальтавана і адрамантавана 10 кіламетраў вуліц і дарог. Агульная сума выкананых дарожнікамі работ склала больш як 30 мільярдаў рублёў. Новы выгляд набылі вуліцы ў Мікашэвічах, дзе агульны кошт затрат на асфальтаванне склаў 3,5 мільярда рублёў. У многім удалося выканаць гэтыя работы, дзякуючы фундатарскай дапамозе РУВП “Граніт”. Будзем працягваць добраўпарадкаванне аграгарадкоў, якіх на Лунінеччые 18.

— Але ж нямала ідзе на гэтыя мэты і сродкаў з раённага бюджэту?

— Дастаткова сказаць, што на патрэбы жыллёва-камунальнай гаспадаркі летась пайшло больш як 17 працэнтаў расходнай часткі бюджэту. Не меншай будзе лічба і сёлета. Павялічаны выдаткі на іншыя сацыяльныя мэты — адукацыю, ахову здароўя, культуру, маладзёжную палітыку, падтрымку маламаёмных грамадзян і г.д. Нашы людзі, цярплівыя, старанныя, заслужылі клопат з боку дзяржавы. Вось толькі асігнаванні на сацыяльную сферу заўсёды залежаць ад таго, як працуе сфера вытворчая — а гэта значыць, ад кожнага з нас. Шчыра веру, што Лунінеччына зойме годнае месца сярод раёнаў вобласці з тым, каб мы маглі ганарыцца не толькі поспехамі на ніве прамысловасці, адукацыі, культуры, спорту, але і ў сельскай гаспадарцы. Каб тавары з маркай нашых вытворцаў карысталіся яшчэ большым попытам у спажыўцоў. Каб цвёрда верылася: сённяшні дзень — залог упэўненага заўтрашняга.

Гутарыла Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ

Показать больше

Похожие статьи

4 комментария Комментариев

  1. Неравнодушный,или как тебя там.Уйдет Огиевич и будешь так-же петь о нем как и о других.

  2. А вы не подумали, что Огиевичу, может быть, пришлось достатчно долго разгребать то, что до него “накрочыли” другие? А что до мотобола, то, хоть и отношусь с большим уважением к Бабичу, но может хватит уже “блистать” победами в соревнованиях и чемпионатах, где участвуют по три команды? Не слишком ли мы богатые, чтоб содержать таких спортсменов?

  3. А вы не подумали, что Огиевичу, может быть, пришлось достатчно долго разгребать то, что до него “накрочыли” другие? А что до мотобола, то, хоть и отношусь с большим уважением к Бабичу, но может хватит уже “блистать” победами в соревнованиях и чемпионатах, где участвуют по три команды? Не слишком ли мы богатые, что содержать таких спортсменов?

  4. Ужо накрочыл!.Доуга раскрочваць прыидзецца.Мотобол раскурочили,кто следующий…..?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть