Общество

УСЕ – НА КІРМАШ!

На Лунінеччыне пачынаецца сезон сельскагаспадарчых кірмашоў.
У Лунінцы пашыраны продаж сельскагаспадарчай прадукцыі будзе наладжаны 14 і 28 кастрычніка, а таксама 18 лістапада, у Мікашэвічах – 20 кастрычніка. Сена, салома, угнаенні у Лунінцы ў дні кірмашоў будуць рэалізоўвацца  на спецыяльнай пляцоўцы каля аўтастанцыі.
Звяртаем увагу жыхароў і гасцей райцэнтра, што 14, 28 кастрычніка і 18 лістапада на вуліцах Прывакзальная, Фрунзе і Піянерская з 7.00 да 14.00 будзе перакрыты рух транспартных сродкаў. Усе гарадскія і прыгарадныя аўтобусы па маршрутах Лунінец-Дубаўка і Лунінец-Багданаўка будуць адпраўляцца ад СШ №1.
ПЕСНІ І ПАДЗЯКІ – ПАШТАЛЬЁНАМ!
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню пошты і 125-годдзю адкрыцця яе ў Лунінцы, прайшло ў гарадскім Доме культуры.
Словы падзякі работнікам і ветэранам выказалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Адзі-шчаў і начальнік РВПС Ніна Дударга. Лепшыя работнікі атрымалі граматы і падзячныя лісты, заслужаныя – пасведчанні аб прысваенні звання “Ветэран сувязі”, пенсіянеры – кветкі. Адзначаны і наш зямляк Леў Коласаў, які ўнёс значны ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны раёна. Самадзейныя артысты Лунінеччыны падарылі прыгожыя музычныя нумары.
ЛЕС ЧАКАЕ СУБОТНІКА 
Добраахвотная акцыя ” Чысты лес” пройдзе 13 кастрычніка. Яна праводзіцца ў рамках Міжнароднага года лясоў пад дэвізам “Лёс лесу ў нашых руках”.
Акцыя заклікана аб’яднаць намаганні не абыякавых  людзей розных узростаў, якія гатовы ўнесці свой уклад у навядзенне парадку ў лесе. 
Калі хочаце паказаць прыклад адносін да галоўнага прыроднага багацця Беларусі, звяртайцеся ў бліжэйшае лясніцтва і далучайцеся да своеасаблівага ляснога суботніка! Забяспечым усіх удзельнікаў неабходным інвентаром і арганізуем вываз смецця. Тэлефануйце па нумарах: 2-66-05 і 2-67-45.
Аляксандр ГРЫНЕВІЧ,  майстар лесу лясгаса.
МУЗЕЮ – ДЛЯ ЛУНІНЧАН
шмат падарункаў перадаў Леў Коласаў пры чарговым наведванні роднага горада.
У ліку іх – кнігі з подпісамі выпускніку-1952 СШ №2 г. Лунінца за паспяховую вучобу і актыўную грамадскую дзейнасць. Краязнаўчыя фонды папоўніліся літаратурнымі выданнямі з аўтографамі паэтаў і пісьменнікаў, што на розных грамадскіх айчынных і замежных форумах уручаліся Льву Леанідавічу і яго сястры. Дарэчы, Вольга Гаўрылава ўдастоена звання “Заслужаны фармацэўт Рэспублікі Беларусь”, а Л.Л. Коласаў – “Ганаровы філатэліст”, што занатавана пасведчаннем №1. Спа-дзяемся, убачым на стэндах шмат-лікія медалі і дыпломы, якімі наш зямляк быў адзначаны за калекцыі паштовых марак.
Перад тым, як перадаць каштоўныя экспанаты ў музей, іх своеасаблівае прадстаўленне адбылося ў рэдакцыі раённай газеты. Леў Леанідавіч падзяліўся ўспамінамі аб набыцці некаторых рарытэтаў, паведаміў аб новых краязнаўчых знаходках. У сваю чаргу ганароваму госцю была ўручана лунінецкая сувенірная прадукцыя з пажаданнем часцей наведваць малую радзіму.
 
“…И память сердца говорит»
Ідзе рэканструкцыя Кургана Бессмяротнасці.
Месца масавых расстрэлаў перыяду акупацыі стала брацкай магілай для амаль трох тысяч ваеннапалонных байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, супрацоўнікаў савецкіх, партыйных і праваахоўных органаў, падпольшчыкаў, партызан, больш як 800 мірных жыхароў. У час работ пры выкарчоўцы дрэў былі выяўлены чалавечыя астанкі. Работнікі камунальнай службы вырабілі труну і падзахавалі яе пад курганны насып. Паніхіду адслужыў іерэй Сергій Крышталь – настаяцель храма, што будуецца ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”. На жалобнай цырымоніі ў своеасаблівай ганаровай варце даніну памяці суайчыннікам, паклаўшым жыцці на алтар вайны, аддалі старшыня райсавета Віталь Адзішчаў, кіраўнікі лунінецкіх сілавых структур – аддзялення УКДБ, райваенкамата, РАУС, прадстаўнікі грамадскасці – адміністрацыі ЖКГ, прафкама лакаматыўнага дэпо і раённага савета ветэранаў педагагічнай працы.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть