Общество

УВАГА: АКЦЫЯ!

Рак малочнай залозы – адно з самых цяжкіх захворванняў, якія сустракаюцца ў жанчын. У свеце гэтая хвароба займае лідзіруючае месца сярод усіх злаякасных “жаночых” пухлін. Найбольш часта сустракаецца ў пацыентак ва ўзросце ад 40 да 60 год. Аднак апошнім часам заўважана прыкметнае яго “амаладзенне”. На Лунінеччыне таксама склалася неспрыяльная сітуацыя з гэтай хваробай. У 2007 годзе было выяўлена 26 выпадкаў рака малочнай залозы, летась – 17 выпадкаў, сёлета – ужо 23 выпадкі! Нярэдка хворыя трапляюць да ўрача вельмі позна…
У межах правядзення рэспубліканскай акцыі па ранняй дыягностыцы анкалагічных захворванняў 22 кастрычніка на базе Лунінецкай паліклінікі пры ўдзеле раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” і валанцёраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа будзе праходзіць акцыя “Раку малочнай залозы – не!”. У ходзе акцыі можна будзе атрымаць кансультацыю (каб №1, жаночая кансультацыя), а таксама з 8 да 13 гадзін прайсці ультрагукавое абследаванне (каб. 25). Адначасова можна будзе атрымаць інфармацыйна-метадычную літаратуру па ранняй дыягностыцы анкалагічных захворванняў.
Акрамя гэтага, ультрагукавое абследаванне з 13 да 16 гадзін будзе наладжана: 18 кастрычніка 2010 года – на базе Дзятлавіцкай амбулаторыі, 20 кастрычніка – на базе Вулькаўскай 2 амбулаторыі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть