Общество

УВАГА МЕСЦАМ ПАМЯЦІ І АДПАЧЫНКУ

Старшыня Багданаўскага сельвыканкама Аляксандр ЯКАВЕЦ:

– Суботнік пачалі з 8-мі гадзін раніцы. Людзі масава выйшлі на ўборку могілак – працавалі амаль 60 пенсіянераў. Акрамя іх, многія жыхары даглядалі магілы сваякоў. Актыўны ўдзел у агульнай справе прынялі работнікі ўсіх устаноў сацыяльна-культурнага прызначэння. Каля адміністрацыйных будынкаў стварылі новыя зялёныя пасадкі. Гэтай работай разам з дарослымі ахвотна займаліся школьнікі.  

Старшыня Лунінскага сельвыканкама Анатоль КЛЯЦКО:

– Удзячны ўсім працоўным калектывам і жыхарам, якія прынялі актыўны ўдзел у суботніку. Зладжана працавалі і школьнікі, і пенсіянеры. Прыбіралі грамадскія тэрыторыі ва ўсіх населеных пунктах – Вульцы 1, Палесскім, Луніне, Лобчы, Дубаўцы. Асаблівая ўвага была ўдзелена добраўпарадкаванню помнікаў і пахаванняў воінаў і партызан. Значна папрыгажэюць вясковыя скверы, якія ачышчаны ад зімовага смецця і абноўлены зялёнымі пасадкамі. 


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть