ЗдоровьеМикашевичиНовости районаОбщество

Увага: небяспечная ежа! (Лунінецкі раён)

У Лунінецкім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі падвялі вынікі дзяржаўнага санітарнага нагляду за аб’ектамі гандлю і грамадскага харчавання за першае паўгоддзе 2022 года.

Нагляднымі мерапрыемствамі ахоплена 102 аб’екты гандлю, грамадскага харчавання і прадпрыемстваў харчовай прамысловасці. Парушэнні патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства выяўлены на 87-мі..

Найчасцей сустракаліся факты рэалізацыі прадукцыі з закончаным тэрмінам прыдатнасці, без маркіроўкі ці з няпоўнай інфармацыяй для спажыўца; адсутнасцю дакументаў, якія сведчаць якасць і бяспеку тавараў; незахавання ўмоў захоўвання і недастатковае выкананне вытворчага кантролю.

Па выніках праверак вынесены 24 прадпісанні аб спыненні (забароне) рэалізацыі тавараў; 181 кілаграм нядобраякаснай харчовай прадукцыі зняты з рэалізацыі, выдадзены 46 прадпісанняў (рэкамендацый) аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 юрыдычныя і 13 службовых асоб. У райвыканкам накіраваны 10 інфармацыйных лістоў.

Віталь ДЗЕГЦЯРОЎ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть