Общество

УЗНАГАРОДА ЗА ПРАЦУ – СЫНУ ВЕТЭРАНА ВАЙНЫ

Старшыня суда нашага раёна ўдастоены некалькіх адзнак дзяржавы.

Медаль “За працоўныя заслугі”, які днямі ўручаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Васіль Уладзіміравіч Бельскі лічыць самым дарагім і вельмі сімвалічным. Толькі два прадстаўніка юстыцыі краіны ў ліку 64 узнагароджаных былі ўшанаваны напярэдадні 65-годдзя вызвалення беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сын ветэрана Вялікай Айчыннай вайны прысвяціў гэты гонар бацьку. Пад гукі Прэзідэнцкага аркестра разам з медалём і пасведчаннем Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручаў узнагароджаным букеты. Прыгожымі кветкамі прадстаўнік Лунінеччыны парадаваў жонку і дочак, удзячны сям’і за стварэнне надзейнага тылу, што спрыяе адказнай працы.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть