Узнагароды матулям: ордэна Маці ўдастоены восем жыхарак Лунінецкага раёна
МикашевичиНовости районаОбщество

Узнагароды матулям: ордэна Маці ўдастоены восем жыхарак Лунінецкага раёна

Згодна з указам Прэзідэнта Беларусі 242 жанчыны краіны напярэдадні Дня маці заахвочаны высокай дзяржаўнай узнагародай — ордэнам Маці — за нараджэнне і выхаванне 5 і больш дзетак , Сярод іх і жыхаркі Лунінецкага раёна, аб чым мы паведамлялі ўжо.

Дапоўнім гэту інфармацыю прозвішчамі яшчэ дзвюх зямлячак. Акрамя Таццяны Захаркевіч, Таццяны Ярмольчык, Таццяны Чэрняковіч, Зінаіды Бярозка, Алены Танчынскай і Наталлі Ярмоліч, ордэна Маці таксама ўдастоены Лідзія Вячэра з Мікашэвіч і Таццяна Шэлехава з Лунінца. Першая працуе прадаўцом Жыткавіцкага філіяла Гомельскага абласнога спажыўтаварыства, а другая – аператарам сувязі Пінскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть