АгропромКонкурсНовости районаОбществоЭкономика

Узнагароды за дбайную працу атрымалі работнікі сельскай гаспадаркі Лунінецкага раёна

У Кобрыне прайшло ўшанаванне пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў 2021 годзе. Прыемна адзначыць, што сярод узнагароджаных ёсць і прадстаўнікі Лунінеччыны.

Ветэрынарны ўрач-гінеколаг Наталля Верас з дзяржаўнага прадпрыемства “Хваецкае” атрымала Ганаровую грамату з рук Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігара Брыло. Начальнік ветэрынарнай станцыі, галоўны ветэрынарны ўрач раёна Іван Ванюк удастоены Граматы ад рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК.

Дыплом за трэцяе месца ў абласным спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення па групе сельскагасарганізацый з прадуктыўнасцю дойнага статка ад 7-8 тысяч кіла-грамаў малака атрымалі працаўніцы ААТ “Вулькаўскі світанак” – віншаванні прымала звяно ў складзе Галіны Паўловіч, Таццяны Пясоцкай, Кацярыны Прыбаровіч, Марыі Майсак, Людмілы Пясоцкай, Алены Чырэц, Наталлі Ячмяновіч.

Валянціна Малаткова з сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Агра-Лабчанскае” стала ўладальніцай Дыплома за трэцяе месца сярод аператараў жывёлагадоўчых ферм і комплексаў па вырошчванню рамонтных цялушак ад трохмесячнага ўзросту.

– Задачы ветэрынарнай службы вельмі ня-простыя, – расказвае Іван Ванюк. – Прыемна, што клопаты пра грамадскі статак даюць плён.

– Не праходзіць эйфарыя ад усведамлення, што наш калектыў знаходзіцца ў ліку пераможцаў такога ўзроўню, – дзеліцца ўражаннямі аператар машыннага даення Галіна Паўловіч. – Прыемна пабываць на такім мерапрыемстве.

У 2021 годзе ў  Лунінецкім раёне надаілі 94,1 тысячы тон малака, у сярэднім ад адной каровы атрымалі 5975 кілаграмаў. 

За першы квартал бягучага года надоена 22,8 тысячы тон малака (107,2 працэнта да мінулагодняга ўзроўня). Надой на адну карову за студзень-сакавік дасягнуў 1505 кілаграмаў, што на 87 кілаграмаў больш леташняга. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть