Узнагароды за шматгадовую і добрасумленную працу Ірыны Семянчэнка (Лунінецкі раён)
МикашевичиНовости районаОбщество

Узнагароды за шматгадовую і добрасумленную працу Ірыны Семянчэнка (Лунінецкі раён)

Адразу дзве высокія ўзнагароды атрымала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Семянчэнка. Ганаровыя граматы ад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, належнае выкананне рабочых абавязкаў і вялікі асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы ёй уручыў старшыня райвыканкама Аляксандр Савіна (на здымку).

Прыемнай нагодай для ўшанаванняў таксама стаў асабісты юбілей Ірыны Міхайлаўны, з якім яе шчыра павіншавалі кіраўнік раёна, яго намеснікі, калегі і сябры. У дадатак да цёплых пажаданняў моцнага здароўя, працоўных поспехаў, шчасця і радасці, яны падарылі  прыгожыя букеты кветак.

Ірына Семянчэнка падзякавала прысутным за ўвагу і адзначыла, што калектыў, які яна ўзначальвае 20 год, разумее ўсю важнасць пастаўленых перад ім задач – стаяць на варце інтарэсаў розных катэгорый грамадзян, дапамагаць людзям вырашаць любыя, часам вельмі складаныя жыццёвыя пытанні. За час яе кіраўніцтва быў створаны тэрытарыяльны цэнтр, адкрыты аддзяленні рознай накіраванасці для сацыяльна неабароненых груп насельніцтва. У Лунінцы функцыянуе адзінае ў вобласці аддзяленне для кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

Варта дадаць, што і раней дзейнасць Ірыны Міхайлаўны адзначалася на высокім узроўні – два разы яна была “Чалавекам года” ў Брэсцкай вобласці. Калі сэнсам жыцця з’яўляюцца любоў да прафесіі, клопат пра іншых, то і станоўчы вынік ад гэтага будзе абавязкова.  



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть