Общество

Узнагароды, заробленыя розумам

У Палацы Незалежнасці ў Мінску адбылася ўрачыстая сустрэча адораных навучэнцаў, студэнтаў і таленавітай моладзі з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Не толькі прысутнічаць, але і выступіць на ёй пашчасціла нашай зямлячцы, ліцэістцы Крысціне Неўдах.
Прэзідэнт адзначыў, што праз некалькі дзён скончыцца навучальны год. Ён пажадаў поспехаў усім тым, каму трэба будзе здаваць экзамены, а астатнім – цікава правесці доўгачаканыя канікулы. У прыватнасці, бліжэй азнаёміцца з Беларуссю, паглядзець на яе прыроднае хараство. Таксама Аляксандр Лукашэнка ўручыў юнакам і дзяўчатам заслужаныя пасведчанні, нагрудныя знакі і дыпломы.
А раённы “Парад зорак” у панядзелак сабраў у гарадскім Доме культуры лепшых навучэнцаў раёна. Больш падрабязна аб мерапрыемстве раскажам у бліжэйшым нумары раёнкі.

 

СВЯТЛО ВЕДАЎ – ад “учителей словенских”
Так у праваслаўі імянуюць роўнаапостальных Кірылу і Мяфодзія, памяць якіх у Саюзнай Дзяржаве адзначаецца як Дзень расійскай пісьменнасці і культуры.
Гэтай тэме была прысвечана чарговая гутарка настаяцеля храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” іерэя Сергія Крышталя з ліцэістамі ў рамках праекта “Духовная среда”.
24 мая па тэлебачанні бачылі, як велічна адзначалася свята ў Маскве і ншых гарадах Расіі. У храмах Беларусі таксама літургіі ўслаўлялі роўнаапостальных Кірылу і Мефодзія. У сталічным Свята-духавым саборы службу і хрэсны ход узначаліў наш зямляк – епіскап Барысаўскі Вені-ямін (Віталь Тупека), які нядаўна ўдастоены звання “Чалавек года-2013 Мінскай вобласці”.

 

ЗАПРАШАЮЦЬ АГРАСЯДЗІБЫ
Рэспубліканская акцыя “Дзень адкрытых дзвярэй у беларускіх сядзібах” праходзіць на тэрыторыі нашай краіны да 31 мая.
Далучыліся да яе і лунінецкія “На Палессі ў Васіля” і “У Пятровіча”. У гэтыя дні турысты і арганізацыі могуць наведаць сядзібы Васіля Юнгава і Леаніда Чырца і пазнаёміцца з магчымасцямі адпачынку, які тут прапаноўваецца. Для гэтага дастаткова загадзя патэлефанаваць на нумар 8-029-649-11-28 (“У Пятровіча”) і 8-029-349-17-82 (“На Палессі ў Васіля”).

 

ЛУНІНЕЧЧЫНА – СУПРАЦЬ АЛКАГАЛІЗАЦЫІ
31 мая і 11 чэрвеня аб’яўлены на тэрыторыі нашага раёна і горада Лунінца “Днямі цвярозасці”.
Пачынаючы з 0.00 і да 24.00 у гэтыя дні будзе забаронена рэалізацыя алкагольнай прадукцыі, слабаалкагольных напіткаў і піва ва ўсіх без выключэння аб’ектах рознічнага гандлю.
Выклікана гэтае новаўвядзенне правядзеннем апошніх званкоў і выпускных вечароў у навучальных установах. Аднак не выключана, што падобныя акцыі стануць традыцыйнымі і будуць ладзіцца ў час іншых масавых мерапрыемстваў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть