Узнагароды журналістаў «Лунінецкіх навін»
Новости районаОбщество

Узнагароды журналістаў «Лунінецкіх навін»

Падведзены вынікі штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі па выніках работы за 2021 год. Цырымонія ўзнагароджвання адбылася на мінулым тыдні ў Палескім драматычным тэатры ў Пінску.

Прыемна адзначыць, што сярод пераможцаў конкурсу і супрацоўнік газеты “Лунінецкія навіны” – загадчык аддзела эканомікі Алена Даніловіч (на здымку – справа), якая шчыруе на журналісцкай ніве больш за 20 гадоў. Яе матэрыялы вызначаны лепшымі ў намінацыі “Прамысловая вытворчасць і развіццё прадпрымальніцтва”. Таксама Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза ўзнагароджана карэспандэнт “Лунінецкіх навін” і паэтэса Марыя Яраховіч за цыкл публікацый, прысвечаных захаванню сямейных каштоўнасцей.

Віншуем калег з узнагародамі!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть