2023 - Год мира и созиданияНовости районаОбщество

В СШ №1 работает виртуальный музей «Патриот» (Лунинецкий район)

Другі год запар на базе нашай школы функцыянуе Рэсурсны цэнтр “Удасканаленне дзейнасці кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні”. За непрацяглы час ёсць пэўныя  дасягненні і поспехі.

Яго стваралі як метадычную пляцоўку, якая дапамагае ўдасканальваць эфектыўнасць ваенна-патрыятычнага выхавання школьнікаў за кошт канцэнтрацыі матэрыяльна-тэхнічных, педагагічных, інтэлектуальных, інфармацыйных, фінансавых рэсурсаў. Асобна варта прыгадаць спасылку на школьны сайт, дзе можна адшукаць разнастайныя матэрыялы: яскравыя прыклады пра гераізм продкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, метадычнную папку, фотаархіў мерапрыемстваў, блок з нарматыўна-прававой дакументацыяй.

Аднак, на мой погляд, найбольш цікавым для вучняў і карысным для выкарыстання ў рабоце калегам лічу віртуальны музей “Патрыёт”. Ён нагадвае электронную гульню, дзе кожны наведвальнік можа перамяшчацца па залах, знаёміцца з фотаздымкамі і праслухоўваць аўдыяінфармацыю аб падзеях, адлюстраваных на стэндах. На дадзены момант музей складаецца з дзвюх залаў: “Вялікая Айчынная вайна” і “Генацыд на тэрыторыі Лунінецкага раёна”.

За час работы рэсурснага цэнтра педагогі школы арганізавалі і правялі сотні цікавых сустрэч, экскурсій, гутарак, акцый. Так, яркія эмоцыі падарылі “За адзіную Беларусь”, “Скрозь прызму памяці і болю – Афганістан”, “Аб чым званяць званы Хатыні?”, “Мы – грамадзяне Беларусі”, “Абеліск”, “Нам мір завешчана берагчы”, “Цягнік Памяці – цягнік Дружбы”… У рамках распаўсюджвання вопыту восенню мінулага года адбыўся семінар-нарада для кіраўнікоў ваенна-патрыятычнага выхавання ўстаноў адукацыі Лунінеччыны. А ўзімку яны сабраліся на метадычнае аб’яднанне, удзел у якім бралі намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Сяргей Антончык, ваенны камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Уладзімір Кахавец, начальнік аддзела прызыву Руслан Клюкач, кіраўнік цэнтра Вольга Капусціч. Разам абмеркавалі праблемы ўдасканалення педагагічнага вопыту ў галіне грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў і перспектывы развіцця рэсурснага цэнтра.

Яраслаў КОЙКА, настаўнік СШ №1 г. Лунінца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть