Общество

Валюту трэба вяртаць

Маніторынгі і праверкі па пытаннях утварэння пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці праведзены Пінскім міжрайаддзелам УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці на 14 прадпрыемствах-экспарцёрах.
Як высветлілася, не ўсе суб’екты гаспадарання прытрымліваюцца заканадаўства, у выніку чаго падвяргаюцца адказнасці за невяртанне валютнай выручкі ад экспартных аперацый. Так, ААТ “Будаўнічы трэст №2” узводзіў дзіцячы сад у Наўгародскай вобласці. Згодна з дагаворам паміж генпадрадчыкам і пінскім прадпрыемствам, разлік з пастаўшчыком забараняўся пры наяўнасці крэдыторскай запазычанасці. Яна ж у сярэдзіне 2012 года склала 5,4 мільёна расійскіх рублёў. Тым не менш, будаўнічы трэст працягваў пералічваць грошы са спецыяльнага рахунку, адкрытага ў РФ. Такія дзеянні прывялі да ўтварэння пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці ў суме 5,8 мільёна расійскіх рублёў, якія падлягаюць абавязковаму пералічэнню на рахункі ва ўпаўнаважаны банк Рэспублікі Беларусь.
У адносінах службовай асобы пінскага прадпрыемства ўзбуджана крымінальная справа за невяртанне з-за мяжы валюты (артыкул 225 КК РБ).
Пры ажыццяўленні знешняй эканамічнай дзейнасці неабходна строга выконваць патрабаванні Указа №178 “Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый”. Тым больш, што ёсць факты, калі ўдавалася вярнуць, здавалася б, безнадзейныя грошы. Так, летась на рахункі 12 суб’ектаў гаспадарання паступіла 10 мільярдаў рублёў у эквіваленце, якія лічыліся, як пратэрмінаваная знешняя дэбіторская запазычанасць.
За мінулы і гэты год выяўлены парушэнні перавышэння тэрмінаў правядзення знешнегандлёвых аперацый на 12 прадпрыемствах, у іх ліку і лунінецкае – “БелАрганіка”. Усяго спагнана адміністрацыйных штрафаў на суму 635 мільёнаў рублёў.
Валерый ВЕЛЯСНІЦКІ, начальнік Пінскага міжрайаддзела УДФР КДК.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть