Общество

ВЕЧНА МАЛАДЫ ПАЛЕСКІ…

Тэрытарыяльна першы аграгарадок на Лунінеччыне з колькасцю жыхароў больш як 1100 чалавек ўваходзіць у склад Лунінскага сельсавета. Палескі мае дастаткова ўдалае геаграфічнае месцазнаходжанне: праз яго праходзіць чыгуначная магістраль Брэст-Гомель і аўтамабільная – Лунінец-Пінск. 

Палеская доследная меліярацыйная станцыя, створаная ў пасляваенны час на землях былога Крэстунова, з пачаткам меліярацыі шырока разгарнула навукова-вытворчую дзейнасць. Цяпер тут працуюць чатыры лабараторыі – меліярацыі і эксплуатацыі гідрамеліярацыйных сістэм, земляробства, лугаводства, мікракланальнага размнажэння бульбы.

У 2002 годзе унітарнае прадпрыемства “ПОСМЗіЛ” перайшло ў распараджэнне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асноўным відам дзейнасці з’яўляецца вытворчасць элітнага насення траў і бульбы, малака і мяса. Колькасць буйной рагатай жывёлы перавысіла 1890 галоў, у тым ліку ў малочным статку – 700. Рэканструявана малочна-таварная ферма, іншыя жывёлагадоўчыя памяшканні, праведзены рамонт малочнага блока, лабараторыі, устаноўлены новы малакаправод і халадзільнае абсталяванне. 

Летась хлебаробы станцыі сталі пераможцамі раённага спаборнітва па ўборцы збожжавых і зернебабовых, сабраўшы з гектара больш як па 44 цэнтнеры зерня. Вынікі дасягнуты за кошт тэхнічнага пераўзбраення машынна-трактарнага парку, укаранення навейшых вытворчых тэхналогій.

Маладосць пасёлка заўважаеш на кожным кроку. Па дзяржаўнай праграме ўзведзена 30 дамоў-катэджаў. Новае жыццё ўдыхнулі будаўнікі ў сярэднюю і музычную школы, садок, магазін, аддзяленне паштовай сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры…


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть