Общество

Ветэраны, мяняйце пасведчанні

Да 31 снежня 2014 года праводзіцца перарэгістрацыя пасведчанняў аб праве на льготы адзінага ўзору, устаноўленага Урадам СССР, з выдачай пасведчанняў ветэрана і інваліда баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых краін нацыянальнага ўзору.

Перарэгістрацыі падлягаюць пасведчанні аб праве на льготы ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, выдадзеныя ва ўстаноўленым парадку да 1 сту-дзеня 2013 года грамадзянам Рэспублікі Беларусь, а таксама замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

Грамадзяне названай катэгорыі павінны прадаставіць у райваенкамат наступныя дакументы: заяву, пашпарт ці іншы дакумент, што засведчвае асобу, арыгінал (дублікат) пасведчання, адзін фотаздымак 3х4.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у начальніка групы сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэння райваенкамата Алёны Акостка па тэлефоне 2-35-47.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть