Общество

Віншаванні – тысячнікам “Гарадоцкага”

тысячаАдметным выдаўся дванаццаты дзень жніва для хлебаробаў СВК “Гарадоцкі” – у гаспадарцы, дзе збожжа ўбралі больш як з 60 працэнтаў плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 47 цэнтнераў з гектара, вызначыліся адразу два экіпажы камбайнаў, якія намалацілі па 1000 тон зерня!
Імі сталі неаднаразовыя пераможцы спаборніцтваў рознага ўзроўню на жніве, экіпажы камбайнаў у складзе бацькі і сына Сяргея і Артура Івановых (1048 тон), а таксама Генадзя і Канстанціна Бірылаў (1018 тон). Улічваючы гарачы час і напружанне, якое панавала ў ходзе спаборніцтва хлебаробаў, Падзячныя лісты ад райвыканкама, падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і духмяныя караваі хлеба ад сельгас-прадпрыемства з рук старшыні райвыканкама Васіля Агіевіча тысячнікі прымалі на ўскрайку 50-гектарнага поля, дзе разам з імі вялі жніво трыцікале іх калегі – яшчэ два экіпажы КЗС-12. Моцна паціснуўшы загарэлыя на спякотным сонцы мазолістыя далоні хлебаробаў, Васіль Міхайлавіч падзякаваў за працу, пажадаў добрага здароўя і перамог, годных ушанавання на больш высокім узроўні. Кіраўнік раёна не хаваў задаволенасці атрымліваемым ураджаем у гаспадарцы. Па словах старшыні Сяргея Чырца, сёлетні намалот павінен быць не менш як 6 тысяч тон збожжа. 3639 тон ужо намалочана.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть