ВІНШАВАННІ з 78-ай гадавінай вызвалення Лунінецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём горада Лунінца
2022 – Год исторической памятиМикашевичиНовости районаОбщество

ВІНШАВАННІ з 78-ай гадавінай вызвалення Лунінецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём горада Лунінца

Паважаныя жыхары Лунінеччыны! Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з 78-ай гадавінай вызвалення Лунінецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём горада Лунінца, якому спаўняецца 573 гады!

Заўсёды будзем памятаць светлы дзень – 10 ліпеня 1944 года, калі кананада савецкай артылерыі загучала цудоўнай музыкай свабоды і міру. Схіляем галовы перад неўміручым подзвігам вызваліцеляў, адстаяўшым права на жыццё і незалежнасць. Ва ўдзячнай памяці назаўжды застануцца героі, якія прынеслі свабоду на лунінецкую зямлю. У іх гонар названы вуліцы ў нашых гарадах і вёсках.

Дзень горада Лунінца непарыўна звязаны з Днём вызвалення раёна, як знак пераемнасці пакаленняў, разумення і адказнасці за сваю малую радзіму. Землякі сваёй штодзённай працай і добрымі справамі прымнажаюць спадчыну, якая засталася ад дзедаў і прадзедаў. Наша любоў да Айчыны – залог таго, што Лунінеччына заўсёды будзе шчаслівай і квітнеючай!

Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, ажыццяўлення планаў і надзей, міру, шчасця і радасці!

Раённы выканаўчы камітэт                                       Раённы Савет дэпутатаў.


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть