Общество
ВІЗІТ У чыгуначны ЛУНІНЕЦ
Дзень інфармавання на мясцовых прадпрыемствах сталёвых магістраляў правёў старшыня дарпрафсожа Уладзімір Рынг.
У гэтым статусе кіраўнік галіновага прафесійнага саюза ўпершыню наведаў наш край. Дасканала пазнаёміўся з умовамі працы і быту чыгуначнікаў. Работнікаў станцыі Лунінец, лакаматыўнага дэпо, дыстанцыі пуці цікавілі шэраг пытанняў. На некаторыя адразу адказаў галоўны тэхнічны інспектар Беларускай чыгункі Мікалай Дарушка. Частка ўзнятых праблем патрабуе вывучэння.
Калі спаборнічаць, ТО Ў ІНТЭЛЕКЦЕ
У Баранавіцкім аддзяленні адбыўся чарговы конкурс інтэлектуальных гульняў сярод моладзі.
Каманду нашага вузла складалася з прадстаўнікоў станцыі Лунінец, лакаматыўнага дэпо, дыстанцыі пуці. Рыхтуючыся да 150-годдзя Беларускай чыгункі, у праграму ўключылі пытанні на веданне гісторыі магістралі. Году кнігі быў прысвечаны конкурс “Букініст”. Візітоўку прадставілі ўсе ўдзельнікі, “інтэлект-размінка” стала конкурсам капітанаў, а самым складаным і вызначальным аказаўся “бліц-турнір” з 30-цю пытаннямі рознай ступені складанасці. І хаця сёлета лунінчане не трапілі ў тройку прызёраў, дыплом і прыз за ўдзел – годная ўзнагарода маладых інтэлектуалаў.
Аляксандр МАТОР, старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Лунінец.