2022 - Год исторической памятиОбщество

«Вы сапраўдныя нашчадкі пераможцаў». Выступление Лукашенко на торжественном собрании ко Дню Независимости Беларуси

Выступление Президента Беларуси Александра Лукашенко на торжественном собрании ко Дню Независимости Беларуси

Паважаныя суайчыннікі, дарагія ветэраны!

Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Свяшчэнная для беларусаў дата 3 ліпеня — гэта нацыянальны сімвал народнага адзінства і перамогі ў барацьбе за сваю свабоду. Перамогі, якая стала вянцом усіх здзяйсненняў шматвяковай гісторыі роднай зямлі.

Зямлі, на якой дванаццаць стагоддзяў таму нашы далёкія продкі пабудавалі першыя гарады і цэрквы.

У старажытнасці ў беларускага народа было многа імёнаў — крывічы, дрыгавічы, радзімічы, але іх аб’ядноўвалі: адна вера — у праўду і справядлівасць; адно імкненне — берагчы традыцыі і абараняць свае дамы, сем’і; адна любоў да Радзімы — кавалачка зямлі, дзе беларусы нарадзіліся і сталі народам.

Мы беражліва адносімся да гістарычнай памяці кожнай эпохі, падзеі якой фарміравалі духоўную аснову нацыі, гартавалі волю і характар беларусаў.

Ганарымся летапісам Полацкага княства — аднаго з трох дзяржаваўтваральных цэнтраў Старажытнай Русі. Імёны нашых суайчыннікаў, якія нарадзіліся на гэтай святой зямлі Рагнеды, — Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага — назаўсёды ўпісаны ў гісторыю ўсходнеславянскага сярэднявечча.

Нам важна памятаць, што менавіта на аснове беларускага этнасу стварылася ўнікальнае для свайго часу дзяржаўнае аб’яднанне — Вялікае Княства Літоўскае (гэта была першая беларуская дзяржава). Што ў гэтым абарончым саюзе з прыбалтыйскімі плямёнамі славяне навучылі іх грамаце, пазнаёмілі з філасофіяй хрысціянства.

Мы захапляемся духоўнай сілай і мужнасцю нашых суайчыннікаў, якія змаглі захаваць сваю мову, культуру і веру на працягу стагоддзяў татальнай паланізацыі. У самым сэрцы народа, які адстаяў права беларусамі звацца, выспявала нацыянальная ідэя — ідэя свабоднага народа. Ідэя законнага імкнення быць на сваëй гістарычнай зямлі гаспадаром.

Гэта права заваёўвалася ў гістарычных бітвах: з Тэўтонскім ордэнам, дзе менавіта славянскія палкі дэманстравалі адмысловую храбрасць; з арміяй Напалеона, супраць якой беларускія сяляне адкрылі цэлы партызанскі фронт; з польскімі паўстанцамі, якіх тыя ж сяляне хапалі і здавалі царскім уладам, бо не жадалі вяртацца пад польскі прыгнёт; з нямецкімі захопнікамі, калі на свяшчэнную вайну падняўся ўвесь беларускi народ.

У апошняй, Вялікай Айчыннай, беларусы абаранялі не толькі сваё жыццё, але і памяць пра былыя пакаленні, якая была б проста выкраслена з сусветнай гісторыі. Гэта была вайна на знішчэнне славянскага этнасу, культуры і цэлых народаў.

І сёння мы ўсё часцей гаворым пра тое, што яна, гэта вайна, не закончылася. Не закончылася, таму што мы ўсё яшчэ не перапахавалі апошняга воіна, які загінуў, і апошняга мірнага жыхара, які быў па-зверску забіты у той вайне.

І таму што не ўсе, хто меў дачыненне да жудасных фактаў той вайны, генацыду беларускага народа, асуджаны.

Яна, гэта вайна, не закончылася, таму што мы зноў, як на фронце, абараняем сваю гістарычную памяць. І самы небяспечны ў гэтай перш за ўсё ідэалагічнай вайне вораг не знешні. Вытокі заходняга рэваншызму відавочны і зразумелы. Здрада і раўнадушша сваіх — гэта самы страшны наш вораг.

Не хочацца ў такі дзень гаварыць аб суседзях, якія ўзвялі забойцаў і маньякаў у ранг нацыянальных герояў. Непрыемна ўспамінаць пра тых, хто спачувае ім тут, ды і ў той жа Расіі. Але, на жаль, справа паліцаяў і іншых саўдзельнікаў гітлераўскіх забойцаў месцам жыве — у жахлівых тварэннях і палітычных маніфестах сучасных неанацыстаў. Вы ўсё бачыце і ведаеце.

Таму сёння я хачу перш за ўсё падзякаваць нашаму беларускаму народу. Народу, які глядзіць на нікчэмныя спробы сучасных калабарацыяністаў перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны і робіць (наш беларускі народ), як заўсёды, правільны выбар.

Ганаруся вамі — усімі, хто захоўвае ў сваім сэрцы памяць аб гістарычным пакаленні, якое здзейсніла подзвіг і веліч якога не ведае межаў.

Усімі, хто даглядае помнікі воінам і мірным жыхарам, прыводзіць да іх сваіх дзяцей, хто па крупінках збірае жывыя ўспаміны і факты аб Вялікай Айчыннай вайне, аб нашых героях, піша карціны, песні, кнігі, здымае фільмы. Кажу дзякуй кожнаму, хто з годнасцю трымае ўдар у інфармацыйнай вайне за нашу гістарычную памяць.

Вы сапраўдныя нашчадкі пераможцаў!

belta.by

 

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть