Вясна на сонечнай вуліцы
Общество

Вясна на сонечнай вуліцы

солнечная03

Вясна на сонечнай вуліцы ў райцэнтры ў мінулую пятніцу цалкам сябе апраўдала. Хіба што халаднаваты вецер прымушаў старанна ўхутвацца ў шалю. Сакавік сёлета і сапраўды непрадказальны: яшчэ нядаўна падаў снег, а зараз прырода ўсё больш адорвае жаданым цяплом. Самы час для гаспадароў навесці парадак у дамах і на прылягаючай тэрыторыі.

Але, як паказаў чарговы рэйд па добраўпарадкаванню з удзелам памочніка ўрача-гігіеніста РЦГіЭ Анатоля Насковіча, участковага інспектара міліцыі Аляксандра Пуляка і журналіста “ЛН”, не ўсе лунінчане адказна ставяцца да гэтай справы. Раён прыватнай забудовы прыцягвае дыхтоўнымі сядзібамі, багатымі на архітэктурныя стылі і дызайнерскія рашэнні. Адзінае, што засмучае тутэйшых жыхароў, – адсутнасць асфальтаванага пакрыцця. У перыяд дажджоў вуліцу размывае так, што легкавы транспарт грузне ў глыбокіх каляінах. Тым не менш, дарожнікі пра яе не забываюць – па магчымасці грэйдзіруюць. А вось некаторыя ўласнікі домаўладанняў ператварылі асобныя ўчасткі Сонечнай у часовы склад будаўнічых матэрыялаў. Чаго тут толькі няма! Шчэбень, пясок, гравійная сумесь, металічныя трубы, блокі,  каменне…

– Іх складзіраванне і захоўванне звыш 72 гадзін на прылягаючай тэрыторыі забараняецца, – адзначыў Анатоль Насковіч. – Таксама гэта датычыць дроў і будаўнічых адходаў. За падобныя парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Згадзіцеся, парадокс, калі ў дварах – парадак, а за агароджай – вось такая абыякавасць.

Прадстаўнік санітарнай службы, узброіўшыся фотаапаратам, фіксаваў убачаныя факты. Літаральна за дзве гадзіны рэйду было выдадзена 7 прадпісанняў аб ухіленні недахопаў. На жаль, яшчэ па трох адрасах нікога з гаспадароў не засталі. Адпаведныя дакументы яны атрымаюць па пошце.

У поле зроку правяраючых трапіў і самы апошні дом на вуліцы. Здавалася б, нічым непрыцягальны, але агароджы няма, леташні бур’ян высах і пачарнеў. Верагодна, гаспадары тут бываюць рэдка. Тым не менш, гэта акалічнасць не вызваляе іх ад адказнасці сачыць за належным санітарным парадкам. Упэўнена, “пісьмо шчасця” абавязкова знойдзе свайго адрасата.

Сёння завяршаецца тэрмін для выканання прадпісанняў. Спадзяюся, што землякі выправілі сітуацыю. У адваротным выпадку іх чакаюць куды больш сур’ёзныя наступствы – немалыя штрафы і новыя рэйды, якія работнікі санітарнай службы ладзяць рэгулярна.

солнечная солнечная 04 солнечная 02

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть