Общество

ВЯСНА ПРЫЙШЛА!

З самага ранку невялікая мяцеліца ахутала горад белым покрывам. На календары быў першы дзень вясны, але падалося, што зіма не збіраецца адступаць.

Між тым, гэта не напалохала лунінчан, якія прыйшлі на плошчу Леніна, дзе разгарнулася народнае гулянне – Масленіца. Прадстаўнікі Язвінскага, Палескага, Лунінскага і Рэдзігераўскага сельскіх дамоў культуры, а таксама кааператары прапаноўвалі пачаставацца духмянымі блінцамі. Даспадобы лунінчанам і гасцям горада прыйшліся і іншыя кандытарскія, кулінарныя вырабы і шашлыкі ад філіялаў райспажыўтаварыства і ОРСа НОД-2. Дзяцей больш вабіла катанне на возе, забавы на снежнай горцы, разнакаляровыя шары і цацкі. На ўсё наваколле гучалі песні ў выкананні ансамбляў “Крынічанька” і “Імпрэза”.

Усеўшыся на “печку” Салоха з Саламонам праехалі па вуліцах горада, заклікаючы прахожых прыняць удзел у тэатралізаваным прадстаўленні і разам “прагнаць” зіму. І гэта, здаецца, удалося: апоўдні заззяла сонейка і зазвінела капеж. Вясна прыйшла! 


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть