Чакаем вас на выбарчых участках!
Выборы-2018

Чакаем вас на выбарчых участках!

У дзень выбараў 18 лютага галасаванне будзе праходзіць з 8.00 да 20.00.

Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку пры прад’яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці аднаго з дакументаў, выдадзенага ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі краіны. Гэта можа быць ваенны білет, службовае пасведчанне работніка дзяржаўнага органа, вадзіцельскае, пенсійнае ці пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў іх фотаздымка), студэнцкі білет, даведка з органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), від на жыхарства (для грамадзян Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі).

Калі выбаршчык па стану здароўя ці іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці на ўчастак, ён мае права пісьмова ці вусна звярнуцца ва ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне на даму. З такой просьбай можна звярнуцца самастойна ці праз суседзяў, родных ужо зараз або непасрэдна ў дзень выбараў 18 лютага не пазней 18.00. Пры знаходжанні на адпачынку ці лячэнні выбаршчык управе прагаласаваць на ўчастку непасрэдна па месцы адпачынку ці лячэння.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем выбараў, можна звяртацца ў раённую выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў XXVIII склікання па тэлефоне 2-38-32.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть