Выборы-2018

Ідзе праверка дакументаў

Лунінецкая раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў ХХVIII склікання завяршыла прыём дакументаў ад прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты ў раённы Савет дэпутатаў, акружныя выбарчыя камісіі па выбарах  дэпутатаў у абласны Савет дэпутатаў ХХVIII склікання – у абласны, у гарадскую і сельскія тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі – у гарадскі і сельскія Саветы.

Па трох выбарчых акругах у абласны Савет дэпутатаў паступілі дакументы ад 7 грамадзян. Пераважная большасць з іх вылучаны працоўнымі калектывамі. На 40 дэпутацкіх мандатаў у раённы Савет прэтэндуюць 42 жыхары Лунінеччыны. На дэпутацкі мандат у двух акругах захоўваецца альтэрнатыва. 34 чалавекі вылучаны працоўнымі калектывамі, 6 – шляхам збору подпісаў, 1 – палітычнай партыяй, яшчэ 1 – шляхам збору подпісаў і палітычнай партыяй.

Альтэрнатыўнымі мяркуюць быць выбары на тэрыторыі Мікашэвіцкага гарсавета, дзе на 15 мандатаў прэтэндуюць 19 грамадзян. Сямёра прадставілі ў гарад-скую камісію падпісныя лісты, 11 – пратаколы працоўных калектываў. Яшчэ адзін з прэтэндэнтаў вылучаны адразу двума спосабамі – шляхам збору подпісаў і палітычнай партыяй.

На тэрыторыі сельскіх Саветаў створана 121 акруга, дзе мяркуюць балатавацца 122 прэтэндэнты. З іх 70 вылучылі працоўныя калектывы, 52 скарысталіся дапамогай ініцыятыўных груп, якія сабралі неабходную колькасць подпісаў.

Праверка сапраўднасці і дакладнасці пададзеных дакументаў працягнецца да 18 студзеня. Аднак ужо сёння можна сказаць, што ў абласны Савет на наступны тэрмін прэтэндуюць двое дэпутатаў дзейнічаючага склікання. 24 з 40 сённяшніх народных выбраннікаў мяркуюць застацца ў складзе раённага Савета, 6 – Мікашэвіцкага гарадскога і 67 – сельскіх Саветаў.

Змяніўся гендэрны расклад. Па папярэдніх дадзеных, на дэпутацкі мандат у райсавеце прэтэндуюць сямёра прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва (у папярэднім скліканні – 4), столькі ж – у гарсавет. 39 жанчын спадзяюцца стаць дэпутатамі сельскіх Саветаў.

Ужо ёсць і звесткі аб родзе дзейнасці магчымых будучых выбраннікаў.  Актыўна прадстаўлена адукацыя, культура, навука і ахова здароўя – 41 чалавек; гандаль, бытавое абслугоўванне – 5; дзяржаўныя органы – 40; праваахоўныя і ваенізаваныя структуры – 5; прадпрымальніцтва – 3; прамысловасць, транспарт, будаўніцтва – 33; сельская гаспадарка – 26; іншыя сферы дзейнасці – 26; непрацуючыя – 2; пенсіянеры – 7.

Больш падрабязныя звесткі аб прэтэндэнтах на дэпутацкі мандат змешчаны на сайце раённага выканаўчага камітэта.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть