Общество

Выкарыстанне «дронаў» па правілах

Апошнім часам так званыя «дроны» (мульты-, квадра- і актакоптэры, іншыя падобныя ім лятальныя апараты) набылі вялікую папулярнасць. Праўда, не ўсе аматары тэхнікі дасканала ведаюць правілы яе выкарыстання ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь. Дапамагчы вызначыць рысу, якая адрознівае звычайны «робат» ад авіямадэлі ці ад беспілотніка, і чым могуць закончыцца парушэнні заканадаўства ў гэтай сферы, папрасілі расказаць пракурора раёна Юрыя Пракапчука.

– Як разабрацца ў тонкасцях «дронаў»? Якімі яны бываюць?

– Авіямадэль – лятальны апарат без чалавека на борце, кіраванне палётам якога магчыма толькі пры ўмове візуальнага кантакту з ім. Сюды можна аднесці паветраныя змеі, планеры, мадэлі ракет, самалётаў і верталётаў з радыёкіраваннем. Аднак ёсць “робаты”, якія не з’яўляюцца авіямадэлямі. Іх лічаць беспілотнымі лятальнымі апаратамі толькі ў тым выпадку, калі лятаюць па-за ўмовамі візуальнага кантакту. Напрыклад, з дапамогай пульта дыстанцыйнага кіравання, FPV-акуляраў, ноутбука, планшэта, мабільнага тэлефона ці іншай прылады. Як правіла, усе яны маюць экран з адлюстраваннем “карцінкі” з камеры, устаноўленай на “дроне”. Ёсць яшчэ адно вызначэнне беспілотнага лятальнага апарата. Ім называюць паветранае судна, прызначанае для выканання палёту без экіпажа на борце.

– Якія існуюць правілы для іх выкарыстання?

– Калі “дроны” адносяцца да класа авіямадэляў, то іх дазволена падымаць на вышыню не больш як 100 метраў ад зямлі. Іх не павінна быць у межах некаторых зон без узгаднення з дзяржорганамі. Пералік забароненых месцаў указаны на сайце Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Таксама ёсць абмежаванні, вызначаныя службай бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прадугледжаныя Законам ад 08.05.2009 г. №16-З “Аб дзяржаўнай ахове”. Да таго ж, на бачнай частцы дрона ўладальнік абавязаны нанесці разборлівую маркіроўку, выконваць правілы эксплуатацыі, прымаць меры ў выпадку ўзнікнення пагрозы прычынення ўрону жыццю, здароўю ці маёмасці фізічных і юрыдычных асоб.

Што датычыць “дрона” – беспілотнага лятальнага апарата, то ў шэрагу сітуацый ён падлягае рэгістрацыі ў адпаведным Дзяржаўным рэестры паветраных суднаў Рэспублікі Беларусь. Такіх у нас тры – грамадзянскай, дзяржаўнай ці эксперыментальнай авіяцыі. Для гэтага спатрэбяцца некаторыя дакументы, але сама працэдура бясплатная.

А вось каб ажыццявіць афіцыйны палёт “дронам-беспілотнікам”, то яго ўладальнік павінен падаць план палёту ці заяўку на выкарыстанне паветранай прасторы ў цэнтр Адзі-най сістэмы арганізацыі паветранага руху.

– Многія захапляюцца аэрафотаздымкай. Як займацца гэтай справай без сумных наступстваў?

– Калі “робат” эксплуатуецца для таго, каб з паветра рабіць фота прыгожых мясцін ці здымаць відэа знамянальных падзей з фотаапарата (відэакамеры), устаноўленага на стабілізацыйнай платформе лятальнага апарата, і пры гэтым фіксаваць ілюстрацыі на любых носьбітах інфармацыі, то неабходны дазвол Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Зноў жа трэба падрыхтаваць план палёту ці заяўку, а юрыдычныя асобы могуць звярнуцца на адзіны партал электронных паслуг.

– Што чакае парушальнікаў?

– Адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 18.35 КоАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыі прадугледжваюць папярэджанне ці штраф на фізічную асобу – да 20 базавых велічынь, юрыдычную – да 50-ці. За паўторныя дзеянні сумы павялічацца да 50 і 100 базавых велічынь адпаведна.

Варта адзначыць той факт, што палажэнні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.06.2019 г. №215 дазваляюць ваеннаслужачым (супрацоўнікам) воінскіх фарміраванняў і органаў унутраных спраў, работнікам ваенізаванай аховы прымяняць спецыяльныя сродкі, зброю, баявую тэхніку па спыненні палётаў беспілотных лятальных апаратаў, якія ўчыняюцца ў парушэнне дзеючага заканадаўства.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть