Выратавальнікі адзначаюць прафесійнае свята! (Лунінецкі раён)
МикашевичиНовости районаОбщество

Выратавальнікі адзначаюць прафесійнае свята! (Лунінецкі раён)

Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай аварыйна-выратавальнай службы! Сардэчна ВІНШУЕМ вас з прафесійным святам!

Пажарнай службе належыць асаблівая роля ў захаванні бяспекі людзей. Працуючы ў найскладанейшых умовах, змагаючыся з агнём, горам і смерцю, вы ратуеце чалавечыя жыцці, часта рызыкуючы сваім. У любую хвіліну вы гатовы прыйсці на дапамогу ўсім, хто трапіў у бяду, на справе даказваючы сваё высокае майстэрства і адвагу. Надзвычайныя сітуацыі, у якіх даводзіцца працаваць, выхавалі ў вас здольнасць імгненна прымаць рашэнні, ад якіх залежаць жыццё і здароўе людзей, захаванасць іх маёмасці, лясных багаццяў раёна. Для выратавальнікаў смеласць, доблесць, адвага – не проста словы, гэта прафесійныя якасці, без якіх не абысціся ў рабоце, нават сёння, пры самым сучасным узроўні аснашчанасці.

Шчырую ўдзячнасць за бездакорную працу прыносім пажарным-ветэранам, чые слаўныя шматгадовыя традыцыі ляглі ў аснову дзейнасці сучасных падраздзяленняў. Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, бадзёрасці, дабрабыту і сілы духу, а агню – толькі ў цёплым сямейным ачагу.

Раённы выканаўчы камітэт.         Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть