Общество

Выязныя праверкі фіксуюць парушэнні

У першым паўгоддзі раённая інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь правяла 39 выязных праверак арганізацый, у тым ліку планавых –14, падчас якіх выяўлены парушэнні.
У ходзе пазапланавай праверкі прыватнага гандлёвага прадпрыемства, што ажыццяўляе аптовую рэалізацыю офісных машын і абсталявання, устаноўлена заніжэнне прыбытку на суму 33,7 мільёна рублёў. Акрамя гэтага, пры вызначэнні падатковай базы для вылічэння падаходнага падатку з фізічных асоб не ўлічваліся ўсе даходы плацельшчыкаў, у прыватнасці, затраты арганізацыі на рамонт прыватных аўтамабіляў работнікаў. Усяго па акту праверкі даналічана ў бюджэт 16,3 мільёна рублёў, у тым ліку падаткаў 12,2 мільёна, пені – 4,1 мільёна рублёў. За дапушчаныя парушэнні арганізацыі і службовым асобам давядзецца заплаціць штраф адпаведна ў суме 1,3 і 1,7 мільёна рублёў.
Марына МАЁРАВА, намеснік начальніка інспекцыі– начальнік аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть